Конкурс “Падпішыся, пярвічка!”

З 27 лістапада 2015 года па 25 лютага 2016 года газета “Беларускі час” аб’явіла конкурс “Падпішыся, пярвічка!”. Ён закліканы вызначыць, якая прафсаюзная арганізацыя найбольш актыўна чытае галоўную прафсаюзную газету краіны.

Удзельнікамі конкурсу могуць быць пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі, якія павялічылі колькасць падпісных экзэмпляраў газеты “Беларускі час” на першае паўгоддзе 2016 гожда ў параўнанні з другім паўгоддзем 2015 года на 20 і больш працэнтаў.

Пасля заканчэння падпісной кампаніі і падліку вынікаў выявяцца восем пераможцаў, кожны з якіх атрымае планшэтны камп’ютар. Сярод гэтых шчасліўчыкаў таксама будзе разыграны суперпрыз – мэтавы сертыфікат на суму 15 мільёнаў рублёў, які можна патраціць на абсталяванне пакоя для адпачынку і прыёму ежы.

У газеце “Беларускі час” і на сайце belchas.by будуць апублікаваны будуць апублікаваны ілюстраваныя артыкулы аб пярвічных прафсаюзных арганізацыях – фіналістах конкурсу.

З поўным тэкстам правілаў правядзення конкурсу “Падпішыся, пярвічка!” можна азнаёміцца на сайце belchas.by.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *