Канферэнцыя юных даследчыкаў

З мэтай выяўлення і падтрымкі найбольш таленавітых дзяцей, павышэння цікавасці вучняў да даследчай дзейнасці, развіцця іх творчых і інтэлектуальных здольнасцяў, стымулявання дзейнасці педагагічных калектываў па развіцці здольнасцяў і талентаў вучняў 19 снежня 2015 года на базе Столінскай дзяржаўнай гімназіі прайшла штогадовая раённая навукова-практычная канферэнцыя “Адкрываю свет – адкрываю сябе”. Усяго было прадстаўлена 55 даследчых работ з 26 устаноў адукацыі.

Юныя даследчыкі з усяго раёна прадставілі вынікі сваіх даследаванняў, эксперыментаў, доследаў па матэматыцы, фізіцы, інфарматыцы, біялогіі, замежнай мове, рускай і беларускай мове і літаратуры, геаграфіі, працоўным навучанні, гісторыі і грамадазнаўстве аўдыторыі слухачоў, педагогаў і журы ў сямі секцыях. Самымі шматлікімі былі секцыі гісторыі (11 работ), беларускай мовы і літаратуры (9 работ), замежнай мовы (10 работ).

Ва ўстановах адукацыі раёна пастаянная ўвага надаецца выяўленню і падтрымцы найбольш таленавітых і здольных да вучэбна-даследчай работы вучняў. Многія педагогі павышаюць цікавасць школьнікаў да вывучаемых прадметаў праз развіццё навыкаў даследчай дзейнасці. А сваімі дасягненнямі дзеці маюць магчымасць падзяліцца падчас навукова-практычнай канферэнцыі. Найбольшую колькасць даследчых работ для ўдзелу ў канферэнцыі падрыхтавалі прадстаўнікі Столінскай дзяржаўнай гімназіі – 8 работ, сярэдняй школы № 2 г. Століна – 5, сярэдняй школы № 3 г. Століна – 4, сярэдняй школы № 2 р. п. Рэчыца – 3, Белавушскай сярэдняй школы – 4, Сямігосціцкай і Рубельскай сярэдніх школ — па 3 работы, Хатомельскай сярэдняй школы і Церабліцкага ВПК яслі-сад сярэдняя школа – па 2 работы.

Удзельнікі канферэнцыі з дапамогай інфармацыйных тэхналогій абаранялі свае даследчыя работы, дэманстравалі інтэлектуальныя, творчыя і камунікатыўныя здольнасці. Члены журы, у склад якога ўвайшлі і выкладчыкі Палескага дзяржаўнага  ўніверсітэта, адзначылі высокі ўзровень арганізацыі і правядзення канферэнцыі, добрую падрыхтоўку даследчыкаў і аратараў, годны ўзровень выкананых работ. Аднак некаторыя з іх выкананы на недастатковым узроўні. Пераважная большасць мае не даследчы характар, а больш нагадвае рэферат, таму і нельга прасачыць наяўнасць навуковай працы са сваім прадметам даследавання, які адпавядаў бы тэме, асноўным задачам і этапам работы. Пры гэтым работы характарызуюцца тэарэтычнай скіраванасцю, а практычная частка зводзіцца да мінімальнай колькасці прыкладаў.

Узніклі пытанні і да афармлення даследаванняў, якія не адпавядалі асноўным патрабаванням. Не ўсе  выступоўцы  прытрымліваліся часовага рэгламенту. Адмоўным бокам стала выступленне вучняў, якія цалкам адчувалі сваю залежнасць ад друкаваных матэрыялаў, а мультымедыйная прэзентацыя  дубліравала прамову выступаючага.

Назіраецца таксама заканамернасць, што ў некаторых установах адукацыі штогод паўтараюцца адны і тыя ж тэмы даследаванняў. Не падаюцца работы па астраноміі, па адной рабоце прадстаўлена па інфарматыцы, рускай мове і літаратуры. Можна прасачыць у змесце матэрыялу і наяўнасць выкарыстання арыгіналу інтэрнэт-крыніцы.

У выніку работы навукова-практычнай канферэнцыі вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі і сертыфікатамі ўдзельніка навукова-практычнай канферэнцыі.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: секцыя фізікі, матэматыкі, інфарматыкі – вучаніцы 8 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Любая Аліна і Паўлючык Вераніка – дыплом 1 ступені, вучань 11 класа СШ № 2 р. п. Рэчыца Мальцаў Міхаіл і вучаніца 7 класа Стружскай СШ Шаламіцкая Дар’я — дыплом 2 ступені, вучні 9 класа альшанскай СШ № 2 Лемяза Алеся і Музычын Валерый — дыплом 3 ступені; секцыя біялогіі і экалогіі — вучань 10 класа Сямігосціцкай СШ Гапко Ягор – дыплом 1 ступені, вучань 9 класа СШ № 3 р. п. Рэчыца Падабед Яўген — дыплом 2 ступені, вучаніца 9 класа Стахаўскай СШ Шпакоўская Вікторыя, вучаніца 10 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Туча Ганна, вучаніца 10 класа Сямігосціцкай СШ Альгамец Юлія — дыплом 3 ступені; секцыя беларускай мовы і літаратуры – вучаніца 9 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Бурда Ганна — дыплом 1 ступені, вучань 7 класа Рубельскай СШ Страха Сяргей і вучаніца СШ № 3 г. Століна Кузьміч Карына — дыплом 2 ступені, вучаніца 11 класа Стружскай СШ Ашуркевіч Вікторыя, вучаніца 10 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Волас Лізавета і вучань 9 класа Радчыцкага ВПК яслі-сад СШ Шульжык Мікалай — дыплом 3 ступені; секцыя замежнай мовы – вучаніца 11 класа СШ № 2 г. Століна Сямашка Ганна — дыплом 1 ступені, вучаніца 10 класа Стружскай СШ Яхнавец Настасся — дыплом 2 ступені, вучаніца 9 класа Церабяжоўскай СШ Ліпская Алёна і вучаніца 8 класа СШ № 3 р. п. Рэчыца Камандышка Андрыяна — дыплом 3 ступені; секцыя хіміі і экалогіі – вучаніца 8 класа СШ № 2 г. Століна Мацюх Кацярына — дыплом 1 ступені, вучаніца СШ № 3 г. Століна Савончык Дар’я і вучаніцы 11 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Леанавец Кацярына і Леанавец Алена — дыплом 2 ступені, вучні 8 класа СШ № 2 г. Давыд-Гарадка Астахава Кацярына і Туравец Максім і вучаніцы 7 класа СШ № 2 г. Століна Шыкунец Інэса і Стахавец Ульяна — дыплом 3 ступені; секцыя працоўнага навучання — вучаніца 8 класа Церабліцкага ВПК яслі-сад СШ Пыталь Марыя і вучаніца 9 класа Рубельскай СШ Філановіч Наталля — дыплом 3 ступені; секцыя “Гісторыя — культурная спадчына і сучаснасць” – вучаніца10 класа СШ № 2 г. Століна Вярэніч Дар’я — дыплом 1 ступені, вучань 9 класа СШ № 2 р. п. Рэчыца Гойка Аляксандр і вучні 10 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Пульман Ілья, Юркевіч Васіль, Белавус Ілья, вучаніца 8 класа Рубельскай СШ Разановіч Ірына – дыплом 2 ступені, вучань 10 класа Харомскага ВПК яслі-сад СШ Домніч Аляксандр, вучаніцы 9 класа Беражноўскай СШ Кузаўка Марыя і Карповіч Марыя — дыплом 3 ступені; секцыя “Чалавек і сучаснае грамадства” вучаніца 10 класа Хатомельскай СШ Дзянішчыц Алеся – дыплом 1 ступені, вучаніца 11 класа СШ № 2 р. п. Рэчыца Фурман Алеся – дыплом 3 ступені; секцыя “Геаграфія 21 стагоддзя: погляд юнага даследчыка” – вучаніца 11 класа СШ № 2 г. Століна Пашкевіч Вольга – дыплом 1 ступені, вучаніца 8 класа Гараднянскага ВПК яслі-сад СШ Палешка Настасся – дыплом 2 ступені, вучань 9 класа Аздаміцкай СШ Шпакевіч Дзмітрый і вучаніца 10 класа Фядорскай СШ Радцэвіч Святлана — дыплом 3 ступені.

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *