Калi будзе новы телефонны даведнiк?

У рэдакцыю звярнуўся Мікалай Каральчук, які непакоіўся тым, што ў Столінскім раёне даўно не выдаваўся тэлефонны даведнік. З цягам часу змянілася шмат тэлефонных нумароў, цяпер цяжка трапіць не толькі на дакладныя сапраўдныя нумары жыхароў раёна, а і многіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.

Сапраўды, апошні тэлефонны даведнік Столінскага раёна быў выдадзены ў 2007 годзе. У ім былі выкарыстаны звесткі аб нумарах па стану на 13 жніўня 2007 года.

На пытанне адказвае начальнік Столінскага раённага вузла электрасувязі Вячаслаў Міхайлавіч ШЭПКА:

– Друкаванне  тэлефоннага даведніка прадугледжана на камерцыйнай аснове.

Мы звярнуліся з прапановай у друкарню, райвыканкам. Раённы вузел электрасувязі забяспечвае базу тэлефонных нумароў. Але з улікам таго, што кошт інфармацыйнай базы (каля 100 мільёнаў рублёў) не абавязкова можа акупіцца з-за нязначнай рэалізацыі даведніка, патэнцыяльныя заказчыкі друкавання пакуль не праяўляюць жадання супрацоўнічаць з намі.

Улічваецца і тое, што на працягу трох бліжэйшых гадоў будзе працягвацца мадэрнізацыя раённай  тэлефоннай  сеткі,  выдадзены даведнік будзе хутка, як кажуць,  “старэць”.

А ўдакладніць дзеючыя тэлефонныя нумары можна па тэлефоне 109.

Фёдар ШУМКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *