І вырошчваць, і прадаваць

23 снежня на Століншчыне пабываў старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Мікалаевіч Іваноў. Спачатку Валерый Мікалаевіч правёў “прамую тэлефонную лінію”, а затым – асабісты прыём грамадзян у будынку райвыканкама.

У актавай зале філіяла “Гаркаапгандаль” прайшла сустрэча Валерыя Мікалаевіча Іванова з калектывам Столінскага райспажыўтаварыства, кіраўнікамі фермерскіх гаспадарак раёна.

Як было адзначана ў размове, фермерскія гаспадаркі Століншчыны ў апошні час значна павысілі аб’ёмы вырошчвання сельскагаспадарчай прадукцыі. Але калі дбайна працаваць на зямлі навучыліся, вырошчваць годную для спажыўцоў агародніну і садавіну, дык у рэалізацыі гэтага дабра часта ўзнікаюць праблемы. Іх вырашэнне магчыма з дапамогай сістэмы Белкаапсаюза.

Фёдар ШУМКО

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *