Эканомiя i беражлiвасць разам з «Энергамарафонам»

Чалавек прывыкае да новых выгод цывілізацыі, на якія неабходна ўсё большая і большая колькасць энергіі. Рацыянальнае, эфектыўнае выкарыстанне энергарэсурсаўадзін з асноўных прынцыпаў функцыянавання любога прадпрыемства і жыццядзейнасці сучаснага чалавека.

З мэтай фарміравання актыўнай сацыяльнай пазіцыі ў адносінах да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, павышэння культуры стаўлення ў адносінах да энергарэсурсаў, выяўлення і распаўсюджвання эфектыўнага вопыту ўстаноў адукацыі па арганізацыі энергазберажэння з 13 кастрычніка па 17 лістапада праводзіўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон”.   Для ўдзелу ў конкурсе было заяўлена 49 работ з 24 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 44 работы з 20 устаноў дашкольнай адукацыі.

Раённы этап конкурсу  прадугледжваў падрыхтоўку канкурсантамі работ па сямі намінацыях: “Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні”, “Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў” (агітбрыгада), “Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі” і “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў” (відэаролік), (лістоўка), (малюнак),  (плакат).

Для ўдзелу ў абласным этапе  конкурсу былі накіраваны найлепшыя  работы  пераможцаў раённага этапу. У намінацыі  “Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні” перамог праект  “У нашых сілах гэты свет зберагчы” выхавальнікаў ясляў-сада № 2 р. п. Рэчыца Наталлі Барысаўны Крэнь і Алы Віктараўны Лукашэвіч,  у намінацыі “Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў” —  работа  “Вучымся берагчы” агіт-брыгады “Светлячок” Стружскай сярэдняй школы, у намінацыі «Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага ірацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў» відэаролік “Цяпло, святло, ваду  беражом —  цудоўна жывём!” выхаванцаў старэйшай групы Манькавіцкага ясляў-сада Ірыны Расько, Ангеліны Яхнавец, Дамінікі Міцкевіч, у намінацыі  “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў” (лістоўка) – работа “Беражыце ваду” вучаніцы 6 “Б” класа сярэдняй школы № 2 р. п. Рэчыца Сняжаны Стружко,  плакат – работа “Захоўвайце нашу планету, выкарыстоўваючы  нашы парады” настаўніцы 2 класа Фядорскай сярэдняй школы Варвары Якаўлеўны Шульжык, малюнак – работа “Выбар за намі” вучняў Альгомельскага ВПК яслі-сад сярэдняя школа Данііла Янука і Вікторыі Комар і ў намінацыі “Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі”  — работа “Вучымся быць эканомнымі” намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 4 р. п. Рэчыца Валянціны Іванаўны Пешка.

Журы адзначыла змястоўнасць матэрыялаў, іх выкананне, практычную накіраванасць. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі  сталі  Столінская дзяржаўная гімназія, Стружская сярэдняя школа,  Фядорская сярэдняя школа, яслі-сад № 1  г. Століна і яслі-сад №  3 р. п. Рэчыца,  якія падрыхтавалі работы па ўсіх намінацыях конкурсу. Аднак выявілася, што не ўсе работы адпавядаюць патрабаванням па зместу і афармленні матэрыялаў.

Удзельнікі прадставілі матэрыялы, якія  ўзялі  з сеткі інтэрнэта (плагіят). Такія работы не разглядаліся  з  мэтай узнагароды, але маглі ўдзельнічаць па-за конкурсам.  Асаблівасцю “Энергамарафона” з’яўляецца тое, што гэта не фармальна выкананая работа, а дасканала прадуманая праца на загадзя прадбачаны вынік. Важна, каб адпаведная работа праводзілася на ўсіх ступенях адукацыі.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *