Даставяць і паштоўкі, і газеты

Дружны калектыў паштовага аддзялення сувязі ў мікрараёне “Рэчыца” абслугоўвае вялікую колькасць людзей. Размешчанае ў самім цэнтры рэчыцкіх шматпавярховак аддзяленне  гасцінна сустракае наведвальнікаў.  Тут можна не толькі заплаціць за камунальныя паслугі, аформіць падпіску на любімыя выданні, а і набыць спадарожны тавар.

Агульны тыраж перыядычных выданняў, якія дастаўляюць работнікі аддзялення, адзін з самых высокіх па раёне – 1263 экзэмпляры. А сярод газет найбольш падпісваюцца на раённую –  “Навіны Палесся”.  Яе тыраж па падпісцы ў параўнанні з пачаткам года павялічыўся на 26 працэнтаў. І ў гэтым вялікая заслуга мясцовых паштальёнаў.

Фёдар ШУМКО

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *