Дашкольныя ўстановы на Століншчыне цяпер будуць “зачыненага” тыпу

Умомант раён абляцела чутка, што дашкольныя ўстановы цяпер будуцьзачыненагатыпу. Бацькі  ў роспачы: што цяпер будзе і як гэта разумець?

Карэспандэнт “НП”  звярнуўся   да галоўнага спецыяліста па дзяржаўных установах дашкольнай адукацыі Столінскага   раённага   аддзела адукацыі, спорту і турызму Людмілы Іванаўны БУЙНІЧ.

– Хачу супакоіць бацькоў, бо няма ніякай прычыны,  каб непакоіцца наконт  гэтай чуткі, — расказала Людміла Іванаўна. – Змены ў наведванні дашкольных устаноў, канешне, чакаюцца. Гэта звязана з тым, што зараз вельмі неспакойна, бо  свет скалыхнула серыя тэрарыстычных актаў, таму кожны павінен разумець, што   бяспека нашых дзяцей залежыць ад таго, наколькі  мы з вамі сумеснымі намаганнямі  зможам іх абараніць і стварыць  бяспечныя ўмовы для іх жыццядзейнасці.  Усе  сочаць  за падзеямі, якія адбываюцца ў суседніх краінах, і не сакрэт, што наш раён размешчаны на мяжы з Украінай, што стварае дадатковыя прычыны для таго, каб лішні раз звярнуць увагу на абароненасць нашых дзетак, на верагоднасць зніжэння рызыкі кантактавання з невядомымі асобамі, што нясе з сабой значную пагрозу для жыцця.

Пасля доўгіх нарад і роздумаў было прынята рашэнне абмежаваць доступ у дашкольныя навучальныя ўстановы з мэтай узмацнення бяспекі дзяцей.  Цяпер у 9.30 гадзін вароты дашкольнай установы будуць зачыняцца, а ў 16.30 – адчыняцца. Гэта зусім не абазначае, што бацькі не змогуць наведаць сваё дзіця па меры неабходнасці.  Для гэтага вам неабходна проста дамовіцца з выхавальнікам,  памочнікам выхавальніка ці патэлефанаваць ва ўстанову  (усе нумары тэлефонаў будуць размяшчацца на  шыльдачцы  на  агароджы), каб вам адчынілі вароты. Таму ніякіх нязручнасцяў не ўзнікне, але такім чынам мы зможам выключыць магчымасць трапіць на тэрыторыю дашкольнай установы незнаёмых асоб і паспрыяць узмацненню бяспекі нашых дзяцей.

Бацькі, будзьце пільнымі, бо ад нас з вамі залежыць дабрабыт і грамадская бяспека дзяцей.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *