30 снежня 2015 года ў гандлёвых кропках Століншчыны пройдзе адзіны дзень скідак

30 снежня 2015 года ў гандлёвых кропках Століншчыны пройдзе адзіны дзень скідак з удзелам прадпрыемстваў-вырабляльнікаў Рэспублікі Беларусь.

Столінскае раённае спажывецкае таварыства паведамляе, што скідкі з рознічнай цаны пры пакупцы тавараў беларускіх вытворцаў будуць дзейнічаць не толькі ў гэты дзень, а і ў далейшым. Напрыклад, на ўвесь асартымент  тавараў ЗАТ “Калінка” (г. Салігорск) скідкі 20-30 працэнтаў з рознічнай цаны працягнуцца да 15 студзеня 2016 года.

Да 18 студзеня 2016 года 10-працэнтную скідку на асобны асартымент абутку прапануе сумеснае прадпрыемства ААТ “Белкельме”.

Да 31 студзеня наступнага года са скідкай 20-30 працэнтаў можна будзе набыць тавары ўсяго асартыменту прыватнага прадпрыемства “Ромгіль” (г. Слонім), а тавары асобнага асартыменту ААТ “Элема” (г. Мінск) — з 35-працэнтнай скідкай.

Ва ўнівермагу г. Століна, магазінах № 1 г. Давыд-Гарадка і № 1 аг. Альшаны пры пакупцы тавараў   ААТ  “Стужка”  (г. Магілёў) у падарунак даюцца сурвэткі: на суму ад 100 да 200 тысяч рублёў – 6 сурвэтак, 201 – 300 тысяч рублёў – 12, 301 і больш – 18 сурвэтак. Скідкі працягнуцца  да  15 студзеня 2016 года.

Унітарнае прадпрыемства “Блік” (г. Баранавічы) прапануе 10-працэнтную скідку на зімовы асартымент скуранога абутку да 31 студзеня 2016 года.

З 21 снежня 2015 года па 12 студзеня 2016 года ААТ “Стиль-Мен” (“Брико” г. Мінск) прапануе скідку 20 працэнтаў на мужчынскія касцюмы і пінжакі.

Да 31 студзеня 2016 года распаўсюджваецца 15-працэнтная скідка на ўвесь асартымент тавараў ААТ “ЗІ” (г. Віцебск).

Толькі 30 снежня 2015 года з 15-працэнтнай скідкай можна набыць камплекты пасцельнай бялізны з бязі ВБА “Блакіт” (г. Баранавічы), а ААТ “Гродзенская абутковая фабрыка” прапануе 10-працэнтную скідку на ўвесь асартымент.

Падрыхтавала

Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *