Яны здабываюць торф

На мінулым тыдні на базе нашага раёна была праведзена семінарнарада з удзелам Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь па падвядзенні вынікаў здабычы торфу і ўзнагароджванні пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва сярод машыністаў торфаздабываючых машын арганізацый дзяржаўнага вытворчага абяднання па паліве і газіфікацыіБелпалівагаз”.

На семінары-нарадзе сабраліся лепшыя з лепшых працаўнікоў галіны краіны, якім выпала справа здабываць тарфяныя запасы для паліва і сель-скагаспадарчай вытворчасці. Яны наведалі новы завод па вырабе тарфяных субстратаў на ўчастку “Зубкава” ААТ “Торфапрадпрыемства “Глінка”, дзе пераканаліся ў высокім узроўні механізацыі і культуры вытворчасці, эфектыўнай рабоце сучаснага абсталявання еўрапейскага ўзроўню.

Працяг семінара-нарады прайшоў у Столінскім ГДК.  Генеральны дырэктар ДВА “Белпалівагаз” Леанід Іванавіч Рудзінскі спыніўся на выніках года па здабычы торфу. Адзначыўшы нястомную працу механізатараў і спецыялістаў з розных куточкаў краіны, ён засяродзіў увагу прысутных на тым, што бачыцца добрая перспектыва ў далейшай такой рабоце. Трэба імкнуцца да таго, каб павялічыць аб’ёмы здабычы торфу прыкладна ў чатыры разы, у тым ліку на выраб паліўных торфабрыкетаў – у два разы. Здабыча верхавога торфу будзе павялічана прыкладна на 30 працэнтаў.

З паспяховым завяршэннем сезона здабычы торфу прысутных павіншавалі кансультант Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Уладзіміравіч Завальнікаў, старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі, старшыня Столінскага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко.

Затым прайшло ўзнагароджванне пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па здабычы торфу. Сярод перадавікоў – трактарыст ААТ “Торфапрадпрыемства “Глінка” Уладзіслаў Іванавіч Неўдах, начальнік участка “Калоднае” ААТ “Торфапрадпрыемства “Глінка” Андрэй Андрэевіч Казеня.

Пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва канцэртнай праграмай павіншавалі заслужаныя   калектывы Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” і хор “Крыніца”, народны ансамбль танца “Рэха”.

Фёдар ШУМКО

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *