Ушанавалi за Працу i Хлеб

У Столінскім гарадскім доме культуры прайшлі ўрачыстасці па ўшанаванні работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу “Славім працу на зямлі!”.

У фае ГДК аформлены выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, выстаўкі-дэгустацыі сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў раёна.

Сярод іх уражвалі шырокім асартыментам і густам у афармленні прадукты і вырабы КУВП “Манькавічы”, ААТ “Гарынскі агракамбінат”, “Савушкін прадукт”, Столінскага і Давыд-Гарадоцкага  хлебазаводаў, каўбаснага цэха, фермерскіх гаспадарак.

Перадавікоў сустракаюць бадзёрай музыкай удзельнікі заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Выцінанка”, дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах павязваюць перадавікоў стужкамі і запрашаюць у актавую залу.

Пачынае святочную ўрачыстасць вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Палеская вёска” ў выкананні Алены Дубойскай і народнага ансамбля  танца “Рэха”. Выхаванцы ансамбля “Рэха” харэаграфічнай замалёўкай паказваюць са сцэны працэс збору ўраджаю жыта. Песняй “Будзь здаровы, гаспадар” да віншаванняў удзельнікаў свята далучаюцца салісты Іван Шаламіцкі, Алена Дубойская, Таццяна Вабішчэвіч, клуб аматараў песні “Ярок”, ансамбль танца “Пралеска” з Альман, народны калектыў “Церабяжоўскія харашухі”.

Жнеі ўручаюць каравай старшыні раённага выканаўчага камітэта Рыгору Васільевічу Пратасавіцкаму. Ён звяртаецца са словамі ўдзячнасці за самаадданую працу да галоўных герояў свята – працаўнікоў палёў і фермаў, перапрацоўчых прадпрыемстваў:

– Па добрай традыцыі мы штогод збіраемся ў гэтай зале, каб падвесці вынікі сельскагаспадарчага года, падзякаваць за працу і дасягнутыя вынікі працаўнікоў вёскі, узнагародзіць і адзначыць лепшых. Не так многа ў вяскоўцаў выхадных і святаў, не суботамі і нядзелямі вымяраеце вы сваё жыццё. Пасяўная, сенакос, жніво, зімоўка – вось вехі працоўнага года сельскага працаўніка.

Дасягненні аграпрамысловага    комплексу  –  гэта   вынік  штодзённай напружанай працы многіх людзей. У кожнага ён розны: нехта вырошчвае хлеб, убірае яго, хтосьці атрымлівае прадукцыю     жывёлагадоўлі,  перапрацоўвае яе.  У канчатковым выглядзе намаганні кожнага накіраваны на дасягненне адной агульнай мэты – зрабіць лепшай не толькі сваё жыццё, а і ўмацаваць эканоміку раёна ў цэлым.

Сёння аграрыі раёна  стабільна працуюць, ажыццяўляецца мадэрнізацыя вытворчасці, набываецца сельскагаспадарчая тэхніка, вядзецца будаўніцтва і рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў.

У гэтым годзе пабудаваны новы збожжасушыльны комплекс у КУВП “Манькавічы” і два памяшканні для гадоўлі маладняку буйной рагатай жывёлы ў КСУП “Струга”. Вялася рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў у КСУП “Беражное”, СВК “Фядорскі” і “Лядзецкі”. Сёлета набыты 34 трактары, два пагрузчыкі, два кормараздатчыкі. На мадэрнізацыю вытворчасці гаспадаркамі раёна выдаткавана больш за 47 мільярдаў рублёў.

Нягледзячы на эканамічныя цяжкасці і не заўжды спрыяльныя ўмовы надвор’я, у раёне вырашчаны нядрэнны ўраджай збожжавых.

Сабрана больш за 73 тысячы тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 39 цэнтнераў з кожнага гектара. Дзяржаве рэалізавана 15,5 тысячы тон харчовага збожжа. У поўным аб’ёме завершаны работы па ўборцы бульбы, кармавых караняплодаў, цукровых буракоў і гародніны.

Прыемна адзначыць і тое, што па выніках года аграпрамысловы комплекс раёна заняў першае месца ў вобласці па нарыхтоўцы кармоў, а СВК “Фядорскі” – першае месца сярод сельскагаспадарчых арганізацый вобласці.

У апошні час стабільна і дынамічна развіваецца складаная галіна – жывёлагадоўля. Па выніках дзесяці месяцаў прадуктыўнасць кароў павялічылася на дзевяць працэнтаў і склала 3974 кілаграмы. У ААТ “Палеская ніва”, “Кароцічы” і СВК “Новая Прыпяць” надой перавысіў пяць тысяч кілаграмаў.  Лепшай  па прадуктыўнасці стала малочнатаварная ферма “Рамель” ААТ “Палеская ніва”, дзе надой ад адной каровы склаў 7 тысяч кілаграмаў малака.  У грамадскім сектары атрымана 78 тысяч тон малака. Выраслі як колькасныя, так і якасныя паказчыкі: таварнасць малака склала 89 працэнтаў. Вышэйшым сортам і класам “экстра” рэалізавана 78 працэнтаў малака, што на 14 працэнтаў вышэй, чым у мінулым годзе. Рэалізавана больш за 10 тысяч тон мяса, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы павялічылася да 660 грамаў, пагалоўе вырасла на 1,5 тысячы галоў. Штогод высокія вынікі атрымліваюць на спецыялізаваным комплексе па гадоўлі і адкорме буйной ратагай жывёлы ў СВК “Фядорскі”, дзе сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе складае 956 грамаў, на ферме № 2 КУВП “Манькавічы” – больш за 700 грамаў.

Свой уклад у сельскагаспадарчую галіну ўносяць і фермерскія гаспадаркі, якіх у раёне 46. Яны вырабляюць штогод больш за 12 працэнтаў валавой прадукцыі, вырошчваюць 30 тысяч тон агародніны і каля шасці тысяч тон пладова-ягадных культур. Фермерскімі гаспадаркамі пабудаваны 13 сховішчаў для агародніны агульным аб’ёмам 15 тысяч тон. Будуецца яшчэ шэсць, што дазволіць стварыць дадатковыя рабочыя месцы. Хочацца адзначыць кіраўніка фермерскай гаспадаркі “Альшаны” Івана Васільевіча Грыба, які сабраў сёлета шэсць тысяч тон яблыкаў і вырасціў больш за тысячу тон агародніны па сучасных тэхналогіях у закрытым грунце. Пад кіраўніцтвам Аляксея Аляксеевіча Копца фермерская гаспадарка “Опыт КАА” займаецца не толькі вырошчваннем агародніны, а і развядзеннем буйной рагатай жывёлы. Тут завяршаецца будаўніцтва новага малочнадаільнага блока.

 Безумоўна, галоўны гарант нашых дасягненняў – гэта людзі. Каля пяці тысяч чалавек працуюць у сельскай гаспадарцы. Сярод працаўнікоў палёў і фермаў  хочацца адзначыць механізатараў і вадзіцеляў СВК “Фядорскі”, якія штогод з’яўляюцца пераможцамі абласных спаборніцтваў. Гэта камбайнер Васіль Еліфер’евіч Каляда, вадзіцелі Аляксандр Еліфер’евіч Каляда, Эдуард Сцяпанавіч Пачуйка, Іван Мікалаевіч Рамановіч.

Радуе і актыўны ўдзел у рабоце нашай моладзі. Штогод уваходзяць у тройку лепшых у вобласці маладзёжныя экіпажы СВК “Рухчанскі” і КУВП “Манькавічы”: камбайнеры Аляксандр Рашэцкі і Аляксандр Кужко, Яўген Будзюкоў і Віктар Харавец, вадзіцель Мікалай Колб.

Захаванне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны, згуртаванасць калектыву, актыўнасць кіраўніка і спецыялістаў – вось галоўны фактар поспеху. Узорам такога кіраўніцтва з’яўляюцца Рыгор Аляксеевіч Дзямко, Іван Мікалаевіч Антановіч, Аляксей Васільевіч Мікуліч, Аляксей Мікалаевіч Бародзіч, Уладзімір Аляксандравіч Вярэніч.

 Нельга сёння не ўспомніць і пра нашых ветэранаў, якія, нягледзячы на свой ганаровы ўзрост, застаюцца ў страі, душэўна перажываюць за нашы няўдачы, радуюцца разам з намі дасягнутым поспехам, перадаюць свой багаты прафесійны вопыт маладым, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.

У аграпрамысловым комплексе работа вядзецца круглы год. Пачата падрыхтоўка да наступнага сельскагаспадарчага сезона. Інжынерная служба занята  пастаноўкай тэхнікі на захоўванне,   пачаты рамонт сельскагаспадарчых машын.

Наступны год стане Годам культуры земляробства. Таму галоўная задача для нас – дысцыпліна і кадры. Агульнымі намаганнямі нам належыць яшчэ многае зрабіць па паляпшэнні якасці жыцця ў вёсцы, забеспячэнні харчовай бяспекі нашай любімай Століншчыны.

Пачынаецца ўшанаванне перадавікоў. На сцэну падымаюцца лепшыя з лепшых працаўнікоў, каб атрымаць заслужаныя ўзнагароды.  Старшыня Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл  Іванавіч  Юхімук уручае Падзячны ліст міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь тэхніку па штучным асемяненні ААТ “Церабяжоў-Агра” Валерыю Мікалаевічу Кузьмічу, Падзячны ліст Брэсцкага выканаўчага  камітэта – брыгадзіру вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі КСУП “Прыпяць-2009” Галіне Васільеўне Любіч, Ганаровую грамату Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў – галоўнаму інжынеру СВК “Фядорскі” Мікалаю Іванавічу Агафонаву, Падзячны ліст Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў – галоўнаму аграному КСУП “Варані” Ніне Васільеўне Шынкарэвіч, Ганаровую грамату камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама  — галоўнаму спецыялісту аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргею Мікалаевічу Яхнаўцу, Ганаровыя граматы Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу – трактарысту-машыністу КСУП “Відзіборскі” Юрыю Уладзіміравічу Неўдаху, галоўнаму бухгалтару КСУП “АграГлінка” Любові Мікалаеўне Язубец, паляводу ААТ “Палеская ніва” Любові Раманаўне Аблавушка.

За добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіне, высокія вытворчыя паказчыкі і ў сувязі са святам старшыня райвыканкама ўзнагароджвае Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта жывёлавода КСУП “Струга” Надзею Адамаўну Шумко, інжынера па працаёмкіх працэсах ААТ “Кароцічы” Леаніда Васільевіча Халімончыка, вадзіцеля аўтамабіля ААТ “Столінрайаграсэрвіс” Івана Уладзіміравіча Буйніча, прыёмшчыка-здатчыка харчовай прадукцыі Столінскага хлебазавода Алену Аляксандраўну Дабравольскую, кіраўніка фермерскай гаспадаркі “Брадок” Міхаіла Васільевіча Грыба. Падзячнымі лістамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджваюцца жывёлавод ААТ “Палессе АВМ” Наталля Іванаўна Краўцова, жывёлавод СВК “Лядзецкі” Наталля Андрэеўна Палаш, аператар машыннага даення КСУП “Дубайскі” Любоў Уладзіміраўна Блізнюк, аператар машыннага даення КСУП “Відзіборскі” Вольга Яўгенаўна Цімахавец, трактарыст-машыніст КСУП “Варані” Уладзімір Міхайлавіч Прус.

На сцэне – ветэраны, якія аддалі выбранай прафесіі ўсё жыццё. Іх вітае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч. Працоўны стаж трактарыста-машыніста КУВП “Манькавічы” Яўгена Іванавіча Яхнаўца – 45 гадоў, механізатара, дыспетчара ААТ “Палеская ніва” Таццяны Барысаўны Шпігановіч – 35 гадоў, палявода СВК “Лядзецкі” Кацярыны Данілаўны Чырэц – 39 гадоў.

Узнагароды раённага Савета дэпутатаў уручае старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко. Ганаровыя граматы райсавета дэпутатаў атрымліваюць дырэктар ААТ “Палессе АВМ” Іван Цярэнцьевіч Кадоліч, трактарыст-машыніст КСУП  “Беражное”   Дзяніс  Генадзьевіч Хмарук, трактарыст-машыніст КСУП “Прыгарынскі-2012” Анатоль Віктаравіч Патрубейка, аператар машыннага даення кароў СВК “Новая Прыпяць” Наталля Іванаўна Вабішчэвіч, слесар ААТ “Гарынскі агракамбінат” Аляксандр Леанідавіч Каржоўнік, прыёма-здатчык харчовай прадукцыі Давыд-Гарадоцкага хлебазавода Святлана Міхайлаўна Мазан. Падзячныя лісты раённага Савета дэпутатаў уручаюцца трактарысту-машыністу КСУП “Веляміцкі” Івану Васільевічу Філановічу, трактарысту-машыністу КСУП “Рухчанскі” Аляксандру Аляксандравічу Кужко, жывёлаводу ААТ “Палеская ніва” Івану Рыгоравічу Кашэўскаму, машыністу бульдозера ДУВП “Столінскае ПМС” Антону Аляксандравічу Бурдзе, майстру вытворчага навучання УА “Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” Фёдару Уладзіміравічу Буяну.

На сцэну запрашаюцца пераможцы раённага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў. За першае месца сярод сельскагаспадарчых     арганізацый  узнагароджваюцца  ААТ “Палеская ніва”, дырэктар Аляксей Мікалаевіч Бародзіч, за другое — СВК “Новая Прыпяць”, старшыня Іван Мікалаевіч Антановіч, за трэцяе — ААТ “Палессе АВМ”, старшыня Іван Цярэнцьевіч Кадоліч. Сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў узнагароджваюцца  ў групе камбайнаў з магутнасцю рухавіка больш за 300 конскіх сіл Віктар Сямёнавіч Самкевіч, Ігар Аляксандравіч Гунько з СВК “Фядорскі”, Міхаіл Аляксеевіч Андрайчук з СВК “Новая Прыпяць”, з магутнасцю рухавіка да 300 конскіх сіл – Сяргей Іванавіч Бурда з КСУП “Дубайскі”, Генадзь Аляксеевіч Каспяровіч з КСУП “Прыпяць-2009”, Аляксандр Іванавіч Скрабец з КСУП “Беражное”. Сярод вадзіцеляў на перавозцы кармоў узнагароджваюцца Алег Мікалаевіч Гапончык, Аляксандр Юльянавіч Пачуйка і Міхаіл Васільевіч Адамоўскі з СВК “Фядорскі”.

Узнагароды атрымліваюць тыя працаўнікі, якія забяспечылі самыя высокія паказчыкі ў жывёлагадоўлі.  Сярод малочнатаварных фермаў гэта МТФ “Рамель” ААТ “Палеская ніва” (брыгадзір Вячаслаў Касьянавіч Пыталь), МТФ “Фядоры-2” ( брыгадзір Рыгор Рыгоравіч Курган), МТФ “Луткі” ААТ “Кароцічы” (загадчык Павел Уладзіміравіч Леська). Па аднаўленні статка лепшыя – СВК “Новая Прыпяць” (галоўны заатэхнік Ганна Іванаўна Скрабейка), КСУП “Варані” (галоўны заатэхнік Аксана Васільеўна Ражко), КСУП “Рубельскі” (галоўны заатэхнік Сцяпан Іванавіч Пашкевіч). За лепшае забеспячэнне захаванасці пагалоўя жывёлы ўзнагароджваюцца ААТ “Церабяжоў-Агра” (галоўны ветурач Васіль Рыгоравіч Харавец), КУВП “Манькавічы” (галоўны ветурач Уладзімір Васільевіч Трапец), КСУП “Прыпяць-2009” (галоўны ветурач Уладзімір Рыгоравіч Ляўковіч). За атрыманне вышэйшых прыбаўленняў у вазе на гадоўлі і адкорме лепшымі прызнаны ферма “Рухча-1” КСУП “Рухчанскі”, загадчыца Аксана Міхайлаўна Лузько, ферма № 3 КУВП “Манькавічы”, брыгадзір Віталій Леанідавіч Казакевіч, ферма “Асаўцы” КСУП “Відзіборскі”, загадчык Віктар Канстанцінавіч Сімагасціцкі.

І зноў на сцэну запрашаюцца для ўшанавання лепшыя ў сваёй справе. Намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Столінскага райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Мароз уручае Ганаровыя граматы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання загадчыку рамонтных майстэрань КСУП “Дубайскі” Паўлу Георгіевічу Кажаноўскаму, трактарысту-машыністу СВК “Рубельскі” Віктару Сцяпанавічу Жалянгоўскаму, трактарысту-машыністу КСУП “Веляміцкі” Івану Мікалаевічу Супрунчыку, ветурачу-эпізаатолагу ўстановы “Столінская райветстанцыя” Віктару Іосіфавічу Гуцько, майстру вытворчага навучання УА “Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай выторчасці” Івану  Васільевічу   Пашкевічу.  Удзячнасць начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання атрымліваюць вадзіцель КСУП “Струга” Рыгор Паўлавіч Аглашэвіч, жывёлавод КСУП “Прыгарынскі-2012” Анатоль Барысавіч Піліпчук, галоўны ветурач ААТ “Кароцічы” Віктар Мікітавіч Талмачавец, машыніст бульдозера ПМК-62 Мікалай Мікалаевіч Вабішчэвіч, намеснік галоўнага інжынера філіяла ААТ “Савушкін прадукт” Віктар Лявонцьевіч Вабішчэвіч.

Узнагароды раённай прафсаюзнай арганізацыі ўручае старшыня арганізацыі Аляксей Аляксеевіч Дзямко. Ганаровымі граматамі ўзнагароджваюцца жывёлавод КСУП “Рухчанскі” Іван Дзмітрыевіч Стральчук, трактарыст-машыніст СВК “Лядзецкі” Уладзімір Васільевіч Глуско, трактарыст-машыніст ДУВП “Столінскае ПМС” Міхаіл Міхайлавіч Несцяровіч, машыніст экскаватара ПМК-62 Іван Мікалаевіч Вабішчэвіч. Падзячныя лісты раённай прафсаюзнай арганізацыі ўручаюцца   трактарысту-машыністу КСУП “АграГлінка” Леаніду Пятровічу Ярашэвічу, жывёлаводу КСУП “Беражное” Ігару Мікалаевічу Цывісу, трактарысту-машыністу КСУП “Рубельскі” Мікалаю Сцяпанавічу Калядзе, вадзіцелю аўтамабіля ААТ “Церабяжоў-Агра” Віталію Міхайлавічу Яхнаўцу, вадзіцелю аўтамабіля ААТ “Столінрайаграсэрвіс” Сяргею Адамавічу Шэлесту.

Яны прызнаны лепшымі працаўнікамі аграпрамысловага комплексу. Дыпломамі і грашовымі прэміямі ўзнагароджвае старшыня раённага аграпрамысловага саюза Аляксей Васільевіч Мікуліч. Сярод самых лепшых працаўнікоў – трактарыст-машыніст КСУП “АграГлінка” Віктар Трафімавіч Ракала, трактарыст-машыніст КСУП “Струга” Сяргей Адамавіч Малчановіч, трактарыст-машыніст КСУП “Прыгарынскі-2012” Мікалай Ігаравіч Шыкунец, тэхнік па штучным асемяненні жывёлы КСУП “Веляміцкі” Андрэй Міхайлавіч Ранцэвіч, тэхнік па штучным асемяненні жывёлы ААТ “Палессе АВМ” Іван Рыгоравіч Дзямко, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі СВК “Лядзецкі” Людміла Мікалаеўна Бондар, вядучы ўрач-ветсанэксперт лабараторыі ўстановы “Столінская райветстанцыя” Святлана Паўлаўна Мельнік, загадчык Рубельскай участковай ветэрынарнай лячэбніцы, вядучы ветурач-эпізаатолаг Аляксей Пятровіч Марчук, машыніст экскаватара  ДУВП “Столінскае ПМС” Леанід Іванавіч Дабрынец, трактарыст-машыніст ААТ “Столінрайаграсэрвіс” Сяргей Мікалаевіч Грэчка.

На святочнай сцэне – будучыня сельскай гаспадаркі, маладыя спецыялісты, якія ўжо заявілі  пра сябе справай. Іх ушаноўвае член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лідзія Уладзіміраўна Грынеўская. Удалыя першыя крокі ў прафесіі робяць галоўны аграном КСУП “Відзіборскі” Юрый Іванавіч Мігай, начальнік МТК СВК “Новая Прыпяць” Міхаіл Рыгоравіч Місюра, механік СВК “Новая Прыпяць” Сяргей Эдуардавіч Зелянкевіч, ветурач КСУП “Прыпяць-2009” Мікалай Васільевіч Ралаў, галоўны эканаміст КСУП “Беражное” Лідзія Міхайлаўна Чэчка, ветурач СВК “Фядорскі” Міхаіл Уладзіміравіч Мельніковіч.

Завяршае цырымонію ўшанавання ўзнагароджанне лепшых футбольных каманд раёна – перможцаў і прызёраў раённага чэмпіянату СВК “Новая Прыпяць”, КУВП “Манькавічы”, КУВП “Рубельскі”.

Ушанаванне лепшых сельскіх працаўнікоў суправаджалася вялікай канцэртнай праграмай.

Фёдар ШУМКО

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *