Сыны Айчыны: У добры шлях, прызыўнікі!

142 маладыя хлопцы атрымалі павесткі ў армію ў святочнай абстаноўцы ў Дзень прызыўніка, які прайшоў у панядзелак, 9 лістапада, у Столінскім гарадскім доме культуры. Такое мерапрыемства для Століншчыны – традыцыя. Калі на вуліцы холадна, то будучых абаронцаў Айчыны гасцінна прымае Дом культуры, а калі цёпла – цэнтральная плошча Леніна ў райцэнтры.

Павіншаваць і даць слова ў наказ будучым абаронцам прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч, раённы ваенны камісар Уладзімір Мікалаевіч Семянюк, настаяцель царквы ў гонар Серафіма Сароўскага в. Манькавічы айцец Уладзімір і іншыя.

— Калі я глядзеў у вашы вочы падчас сустрэчы, то заўсёды бачыў, што вы гатовыя служыць у арміі, — распачаў старшыня раённай прызыўной камісіі Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч. – Жадаю вам, дарагія прызыўнікі, удалых і харошых камандзіраў, з гонарам прайсці ўсе выпрабаванні воінскай службы, быць чэснымі перад самімі сабой. І мы спадзяёмся, што ў хуткім часе вашы бацькі і родныя будуць атрымліваць только Падзячныя лісты за вашу службу.

Святочнае ўручэнне павестак суправаджалася выступленнямі работнікаў культуры, гучалі песні, танцавальныя калектывы паказалі свае нумары.

Паміж уручэннямі раённы ваенны камісар Уладзімір Мікалаевіч Семянюк запрасіў на сцэну ветэранаў Кузьму Яфімавіча Апановіча з Белавушы і Аляксея Мікалаевіча Высоцкага, якія прайшлі вайну і вызвалялі Прагу ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па даручэнні прэзідэнта  Чэхіі ветэраны ўзнагароджаны юбілейнымі медалямі “70 гадоў вызвалення Чэхаславакіі”.

А маладыя абаронцы са Століншчыны будуць праходзіць тэрміновую службу ў вайсковых часцях Пінска, Брэста, Баранавіч, Мінска, Ваўкавыска, Слуцка і іншых. Адпраўка прызыў-нікоў па месцах службы пачнецца 15 і скончыцца 28 лістапада.

У добры шлях, прызыўнікі!

Аляксандр  НІКІФАРЭНКА

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *