Ствараючы – тварыць!

Такі дэвіз рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016”. Яго мэты – прыяднанне чалавека працы да культурнага, здаровага адпачынку; папулярызацыя аматарскай мастацкай творчасці; актывізацыя культурна-масавай работы ў працоўных калектывах; павышэнне прэстыжу членства ў прафсаюзным руху Беларусі.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

— выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (жывапіс, скульптура, графіка, мастацкая фатаграфія і інш.);

— сцэнічная творчасць (вакальная, харэаграфічная, тэатральная, інструментальная і інш.)

Арганізатарам конкурсу выступае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

У конкурсе прымаюць удзел члены прафсаюзаў – прадстаўнікі працоўных калектываў без узроставых абмежаванняў.

У намінацыі  “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” ўдзельнічаюць індывідуальныя аўтары і аўтарскія групы, творчасць якіх супастаўляецца з напрамкамі намінацыі. Конкурсныя  работы павінны мець аўтарства і выкананы без прыцягнення спецыялістаў з профільнай (мастацкай) адукацыяй. Кожным удзельнікам рыхтуецца не больш за пяць выставачных экспанатаў.

У намінацыі “Сцэнічная творчасць” удзельнічаюць творчыя групы (ад 4 да 10 чалавек), якія прадстаўляюць яркі сцэнічны нумар з выкарыстаннем шматжанравасці напрамкаў сцэнічнага мастацтва. Конкурсныя работы павінны мець поўнае аўтарства ідэйна-сцэнічнага ходу ўдзельнікаў конкурсу. Для ўдзелу ў нумары дапускаецца прыцягненне не больш     як  аднаго   спецыяліста  з  профільнай (культурнай) адукацыяй. У масавых нумарах могуць удзельнічаць члены сем’яў удзельнікаў конкурсу. Кожнай творчай групай рыхтуецца адзін сцэнічны нумар працягласцю да 7 мінут. Сінтэз жанраў сцэнічнай творчасці вітаецца.

Усе работы павінны падкрэсліваць дэвіз конкурсу “Ствараючы – тварыць!”.

Для ўдзелу ў раённым этапе

конкурсу заяўкі падаюцца на адрас раённага аб’яднання прафсаюзаў

да 1 снежня 2015 года

(г. Столін, вул. Савецкая, 69, каб. 108, тэл.: 2-02-61, 8-029-801-37-86

(Карплюк Міхаіл Захаравіч).

Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *