Сiнхронны турнiр «Што? Дзе? Калi?»

У нядзелю, 22 лістапада, у актавай зале сярэдняй школы 3 г. Століна адбыўся сінхронны абласны турнір па гульніШто? Дзе? Калі?” У адзін і той жа час і па адных і тых жа пытаннях гулялі інтэлектуалы ва ўсіх раёнах вобласці. Прадэманстраваць свае здольнасці ў Столін прыехалі 38 каманд з розных школ раёна.

Удзельнікаў вітала спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Алёна Мікалаеўна Максімовіч, якая пажадала кожнай камандзе набраць максімальную суму балаў і падкрэсліла, што гульня “Што? Дзе? Калі?” – гэта не толькі цудоўная магчымасць прадэманстраваць свае інтэлектуальныя здольнасці, але і шлях да самаадукацыі і ўдасканалення.

Пакет пытанняў падрыхтаваны абласным цэнтрам маладзёжнай творчасці і складаўся з 45 пытанняў, арганізаваных у тры блокі па 15 пытанняў.

Усё адбывалася, як у вядомым тэлевізійным клубе знатакоў. Гучыць пытанне, адна мінута на абмеркаванне – і паперкі з адказамі “ластаўкамі” дастаўляюцца ў камісію, якая падлічвае балы. У камісію ўвайшлі работнікі раённага цэнтра дзіцячай творчасці і педагогі. Ролю “ластавак” выконвалі школьніцы, а за ходам гульні сачылі незалежныя назіральнікі з ліку кіраўнікоў інтэлектуальных каманд школ раёна.

Сёлета ўсе паказчыкі адразу заносіліся ў камп’ютар, дзе з дапамогай спецыяльнай праграмы падлічваюцца балы і вызначаецца рэйтынг каманд.

Такім чынам, па выніках трох тураў гульні найбольшую колькасць балаў — 20 — набрала каманда “Антарес” Столінскай гімназіі (кіраўнік Алена Мікалаеўна Мірановіч).

На чатыры балы менш у каманды “Корань з 6” сярэдняй школы № 3 г. Століна (кіраўнік Марына Сяргееўна Навумовіч).

Тры школы зарабілі па 15 ачкоў: каманды “Рызыка-версія” (Столінская гімназія, кіраўнік Алена Мікалаеўна Мірановіч), “Сірыус” (Кароціцкая сярэдняя школа, кіраўнік Вера Васільеўна Шпакевіч) і “Максімум плюс” (Беражноўская сярэдняя школа,кіраўнік Вольга Іванаўна Якуновіч).

Праведзены турнір вызначыць удзельнікаў фіналу чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па інтэлектуальных гульнях, якія адбудуцца пасля Ражджаства, у студзені 2016 года.

Каманды, якія набралі найбольшую колькасць балаў у раёне, будуць узнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *