Пiльнасць на дарозе…

Кожнае трэцяе дарожнатранспартнае здарэнне адбываецца з удзелам пешаходаў. Прычым, чвэрць такіх аварый прыпадае назебры”. Толькі з пачатку года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці адбылося 191 ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, у якіх 35 чалавек загінулі і 84 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. У Столінскім раёне з удзелам гэтай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху адбылося 11 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў і 10 атрымалі траўмы.

–  Вінаваты як вадзіцелі, якія ігнаруюць правы пешаходаў і не прапускаюць іх на “зебры”, — расказвае старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Столінскага РАУС Юрый АПАНОВІЧ, — так і пешаходы, якія забываюць аб мерах бяспекі пры перасячэнні дарог ці вуліц.

–  Асноўнымі прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў з’яўляюцца неналежныя дарожныя ўмовы, адсутнасць месцамі пешаходных тратуараў, недастатковае асвятленне. Але найпершая прычына – гэта няўважлівасць і неасцярожнасць і пешаходаў, і вадзіцеляў транспартных сродкаў. Таксама вялікая праблема для ўсіх нас – неабазначэнне сябе святлоадбівальнымі элементамі. Зараз ранкам на вуліцы цёмна, вялікі паток пешаходаў, веласіпедыстаў і аўтамабіляў на вуліцах. Дастаткова імгнення, каб не заўважыць неабазначанага пешахода ці веласіпедыста.

Бяспека дарожнага руху – справа  ўсёй грамадскасці. Супрацоўнікі ДАІ заўсёды заклікаюць людзей не заставацца абыякавымі да гэтай праблемы. Спадзяёмся, што сумеснымі намаганнямі можна дасягнуць станоўчай дынамікі і зменшыць аварыйнасць у рэгіёне.

Увага! Туман!

 –  У выхадныя дні і далей прагназуюцца дажджы і туманы, якія перашкаджаюць руху аўтамабіляў і могуць стварыць аварыйна небяспечнае становішча, — расказвае старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Столінскага РАУС Юрый Апановіч.

Паважаныя вадзіцелі, памятайце аб тым, што падчас руху ў тумане ці ў дождж, неабходна ўключаць бліжняе святло фар (ноччу найбольш эфектыўныя “супрацьтуманкі”), павялічваць дыстанцыю да іншых транспартных сродкаў, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў, выбіраць бяспечную скорасць руху.

У сваю чаргу пешаходам і веласіпедыстам у туманнае надвор’е, а таксама ў цёмны час сутак неабходна абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі, сачыць за тым, каб яны былі бачны вадзіцелю. Трэба праявіць асцярожнасць і быць пільнымі.

Здарэнне

15 лістапада каля 12.20 у Альшанах па вул. Савецкай 33-гадовы мясцовы жыхар на аўтамабіліМерседэсБенц 212” непадалёку ад дома 19 наехаў на 11-гадовага пешахода, які раптоўна выбег на дарогу з правай па ходу руху абочыны.

У выніку ДТЗ хлопчык з адкрытым пераломам галёнкі быў накіраваны ў Давыд-Гарадоцкую бальніцу. Вадзіцель быў цвярозы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Аляксандр  НІКІФАРЭНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *