Пакіньце раўнадушша

На матэрыял “Пакіньце раўнадушша”, які быў апублікаваны 20 кастрычніка 2015 года ў № 82 раённай газеты “НП”, і  згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 630 «Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі»  дырэктар КУШВП “Столінская ЖКГ”  Аляксандр Аляксандравіч Максімчук даслаў наступны адказ:

– За КУШВП “Столінская ЖКГ”  у р. п. Рэчыца замацаваны наступныя аб’екты добраўпарадкавання: вул. Палеская і завулкі. 1-4 Палескія, частка вул. Пушкіна (каля царквы), могілкі па вул. Леніна і вул. Церабяжоўскай, зона адпачынку на рацэ Гарынь, якія фінансуюцца з мясцовых бюджэтаў згодна з пералікам работ па ўтрыманні аб’ектаў добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляюцца за кошт бюджэтных сродкаў, зацверджаных пастановай № 16 Міністэрства ЖКГ Рэспублікі Беларусь ад 20 красавіка 2005 года. Таксама абслугоўваецца і  тэрыторыя  шматпавярховай жылой забудовы (якая знахо-дзіцца на абслугоўванні  КУШВП “Столінская ЖКГ”),   дзе прыбіраюцца лісце, снег, праводзіцца абрэзка (ачышчэнне)  сухастойных, аварыйных дрэў, скошванне травы, ачыстка кантэйнерных пляцовак для раздзельнага збору другаснай сыравіны і іншае. Дамы, якія не знаходзяцца на абслугоўванні  Столінскай ЖКГ (кааператывы), павінны самастойна наводзіць парадак на тэрыторыі вакол шматпавярховак.

Аб’екты азелянення ў р. п. Рэчыца, размешчаня каля помніка “40 гадоў Перамогі” па вул. Леніна,   знаходзяцца на балансе прадпрыемства.

Неаднаразова сумесна са старшынёю Рэчыцкага сельвыканкама Ігарам Мікалаевічам Курганам і намеснікам старшыні Столінскага райвыканкама Іванам Андрэевічам Яромічам праводзіліся сходы ў раёне гаражоў з грамадзянамі па пытанні ўступлення ў гаражныя кааператывы з мэтай далейшага навядзення парадку на гэтай тэрыторыі. Пытанне, на жаль, застаецца нявырашаным.

Што тычыцца пытання размяшчэння ў мікрараёне “Гарынь” урнаў для смецця і іх напаўняльнасці пасля выхадных, у прыватнасці, наяўнасці бутэлек ад спіртных напіткаў, то добраўпарадкаванне  тэрыторыі мікрараёна не перададзена на абслугоўванне Столінскай ЖКГ. З  аб’ектаў перададзена вулічнае асвяшчэнне і свяцільнікі. Цэнтр мікрараёна “Гарынь” абслугоўваецца рабочым па добраўпарадкаванні, у прыватнасці – гэта уборка смецця ад урнаў.  Наяўнасць вялікай колькасці бутэлек з-пад спіртных напіткаў сведчыць пра тое, што органамі РАУС не праводзіцца з насельніцтвам тлумачальная работа па пытанні распіцця спіртнога ў  грамадскіх месцах. Нашы грама-дзяне таксама не адчуваюць сваёй адказнасці ў адносінах да падтрымання грамадскага парадку. Так, часта пасля выхадных можна ўбачыць непрыемную карціну, калі на кантэйнерных пляцоўках ўтвараецца звалка бытавых адходаў, якую пасля разносяць па тэрыторыі ба-дзяжныя жывёліны.

Бытавыя адходы, размешаныя на тэрыторыі навучальных устаноў, не адносяцца да аб’ектаў, замацаваных за Столінскай ЖКГ. Гэта месцы грамадскага карыстання, якія замацаваны  за Рэчыцкім   сельвыканкамам, таму гэтую тэрыторыю павінен добраўпадкаваць  менавіта сельвыканкам.

Падрыхтавала

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *