Падарункі няўрымслівым і творчым

Неверагодна хутка бяжыць час. Не паспелі азірнуцца, як на дварэ ўжо лістапад апошні месяц восені. Пажоўкла і ападае лісце з дрэў, высахлі кветкі. Радуюць вока хіба што вечназялёныя насаджэннні ды хрызантэмы з дробнапялёстачнікамі… Можна лічыць, штокветкавысезон закончыўся. А разам з ім настаў час падвесці вынікі абяўленага рэдакцыяй у чэрвені конкурсуМаляўнічы экспрэс”.

Каб паказаць усё хараство падворкаў, рукатворныя астраўкі прыгажосці, увасобленай неабдымнай фантазіяй іх гаспадароў, рэдакцыя публікавала фотарэпартажы з сядзіб у поўнакаляровым адлюстраванні ў пятнічных выпусках газеты. За час конкурсу наш “Маляўнічы экспрэс” зрабіў прыпынкі на 16  “станцыях” – у жыхароў Століна, Манькавіч, Белавушы, Харомска, Угальца, Рубля, Высокага, Глінкі, Стахава.  Акрамя таго газета расказала і паказала, як добраўпарадкавана тэрыторыя школ і дзіцячых садкоў раёна.

Вылучыць кагосьці ў афармленні сваіх сядзіб – задача няпростая. Усе гаспадары па-свойму арыгінальныя, са сваімі фінансавымі магчымасцямі, творчымі здольнасцямі, працавітасцю і палётам фантазіі. Таму рэдакцыя вырашыла заахвоціць усіх удзельнікаў нашага “Маляўнічага экспрэса”. У якасці падарунка мы аформім падпіску на раённую газету “Навіны Палесся” на першае паўгоддзе 2016 года.

Такім чынам, з першага студзеня 2016 года “Навіны Палесся” прыйдуць у дом да

Фёдара Гарагляда са Стахава (№ 75 “У Фёдара-мастака”),

Жанны Пашкевіч,

Таццяны ТрапеЦ

 і Соф’і Царык  са Століна (№ 73 “Прырастае Столін хараством”),

Тамары Апановіч з Белавушы (№ 63 “Утульны куточак Апановічаў”),

Вольгі Быбы з Высокага (№ 61 “Высокая культура ў Высокім”),

Любові Гуцко з Глінкі (№ 59 “Бязмежная прыгажосць”),

Вольгі Дранец з Угальца (№ 57 “Казачны лужок Дранцоў”),

Людмілы Машлякевіч з Рубля (№ 55 “Снова в агрогородке Рубель”),

Марыі Зіноўевай са Століна (№ 53 “Казачнае месца для фотасесій”),

Людмілы Шчэрбач з Харомска (№ 53 “На вуліцы Кветкавай у Харомску”),

Святланы Пашкевіч

і Таццяны ПАШКЕВІЧ з Рубля (№ 51 “…остановился в агрогородке Рубель”),

Соф’і Яхнавец (№ 51 “Нібы ў казку трапіў”),

Зінаіды Дульскай (№ 49 “Ружоўнік Зінаіды Дульскай”) і

Кацярыны Вярэніч са Століна (№ 47 “Увага: новая рубрыка “Маляўнічы экспрэс”).

Шчыра дзякуем героям публікацый за разуменне, адкрытасць і супрацоўніцтва. Асобная падзяка чытачам, якія шчыра адгукнуліся на просьбу знайсці герояў новай рубрыкі, а Вадзім Манамс нават сам падрыхтаваў некалькі матэрыялаў з аграгарадка Рубель.

Заставайцеся з наміда новых сустрэч!

Вядучая рубрыкі

 Галіна ГАШЧУК 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *