Цанiце працу i парадак

Зноў карэспандэнт “НП” накіраваўся ў чарговы рэйд па добраўпарадкаванні  тэрыторыі  ў р. п. Рэчыца.

 У цэнтры мікрараёна “Гарынь” якраз  работнікі ЖКГ  прыбіралі тэрыторыю ад апалага лісця. Крыху далей, у накірунку  да амбулаторыі, вяліся работы па ўпарадкаванні тратуараў, дарог і г. д. Аналагічныя работы вядуцца і з супрацьлеглага боку, за яслямі-садам № 2 р. п. Рэчыца, работнікамі Столінскай ДБПМК-32.  Згодна з пашпартам  аб’екта плануец-ца, што добраўпарадкаванне мікрараёна “Гарынь”  будзе завершана  30 снежня 2015 года. Добрыя дарогі – прыемны падарунак пад Новы год для мясцовых жыхароў.

Здаецца, зусім нядаўна здалі ў эксплуатацыю новыя шматпавярхоўкі  ў мікрараёне.  І цяжка паверыць, што тое, што зараз робіцца на гэтай тэрыторыі сёння, можна зруйнаваць у такі кароткі прамежак часу.  Упэўнена, што кожная кватэра адпавядае самым новым і самым сучасным тэндэнцыям  у афармленні. Еўрарамонт, сучасная мэбля – усё супер, бо гэта ўласная плошча, сваё жыллё. А там, дзе ўсё грамадскае, можна і смецце выкінуць пасля рамонту, і бытавыя адходы пакінуць там, дзе няма кантэйнераў, проста так ля электрычнага слупа, кругоў для каналізацыі,  каля лавачкі, агароджы ці дзіцячай пляцоўкі.  Якая розніца дзе, усё роўна як, але галоўнае, што ў кватэры парадак.         А вось што на вуліцы хутка будзем спатыкацца на намі ж выкінутыя гурбы смецця, у гэтым нічога страшнага няма, праўда, грамадзяне.  Урны для смецця перапоўнены. Побач валяецца вялікая колькасць смецця. На дзіцячую пляцоўку не ступіць, бо і тут ляжаць бутэлькі, анучы, папера…

Прайшоўся карэспандэнт па той тэрыторыі, пра якую ўжо гаварылі ў № 82   “НП”.  За агароджай дзіцячага садка так і засталіся  ляжаць “вынікі палявых работ” нашых грамадзян. Са сваіх міні-агародчыкаў сабралі ўраджай, а астатняе няхай ляжыць. Каля пад’ездаў шматпавярховак  да гэтага часу “растуць кветкі”.  Каля сярэдняй школы № 2 р. п. Рэчыца пачысцілі зараснікі акацыі – гурбы ляжаць  у чалавечы рост.

Сцяжынка за агаро-джай  школы, якая вядзе да амбулаторыі,  таксама патрабуе тэрміновага ўмяшальніцтва гаспадарлівых рук, бо пэўна кожны, хто тут праходзіць, пакідае свой след “ на памяць” . Хочацца, каб кожны з нас быў больш уважлівы і цаніў працу іншых. Мы забруджваем не толькі тэрыторыю наваокал, і засмечваем свае душы і сумленне.

Людміла ПРЫГАВОРКА

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *