Бяспека дзяцей – наша агульная справа

У рэдакцыюНПзвярнулася Аліна Н., якая папрасіла звярнуць увагу на наяўнасць у  столінскім ясляхсадзе 3   старых альтанак, якія знаходзяцца ў аварыйным станеа выхавальнікі  ўсімі праўдамі і няпраўдамі стараюцца не пускаць туды дзяцей.

КарэспандэнтНПзвярнуўся за каментарыем дадзенай сітуацыі да намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Уладзіміра Уладзіміравіча Шаўчука.

– Сапраўды, праблема наяўнасці на тэрыторыі  дашкольных устаноў раёна (звярніце ўвагу, што не толькі  столінскага ясляў-сада № 3) — гэта праблема нумар адзін, — расказвае Уладзімір Уладзіміравіч. —  Гадоў 30-40 таму назад на тэрыторыі дашкольных устаноў пачалі з’яўляцца вялікія альтанкі з цэглы з дахам з шыферу. На сёння яны, канешне, выйшлі з эксплуатацыі. Дашкольныя ўстановы абсталёўваюцца больш кампактнымі  альтанкамі і сучаснымі пляцоўкамі для гульняў.  Старыя на сёння не эксплуатуюцца і праводзіцца паступовы іх дэмантаж.  Але асноўная праблема заключаецца ў тым, што аддзел адукацыі, спорту і турызму не мае адпаведнай спецыялізаванай тэхнікі, каб правесці гэтыя работы хутка і якасна. Таму адбываецца так, што дэмантаж альтанкі правялі, а вывезці няма чым. У такім выпадку і прыходзіцца агароджваць такую тэрыторыю з мэтай  бяспекі    дзяцей .  Прыходзіцца звяртацца ў арганізацыі горада, шукаць дапамогу, тэхніку, бо ўласнымі сіламі гэта зрабіць не так проста, як здаецца на першы погляд.

 Так, на тэрыторыі столінскага ясляў-сада № 3  у  мінулым  годзе вывезены дзве такія альтанкі, а ў бягучым – праведзены дэмантаж адной з альтанак, толькі на дадзены момант няма магчымасці  вывезці яе з тэрыторыі дашкольнай установы. У рэчыцкім яслях-садзе № 2 сіламі работнікаў установы і бацькоў праведзены касметычны  рамонт  такіх збудаванняў.  І гэта станоўчы прыклад, бо бяспека дзяцей – гэта наша агульная справа.  Добра было б, калі б гэтая  праблема вырашалася не толькі раённым аддзелам адукацыі, спорту і турызму, але і  бацькі, грамадскасць праявілі да гэтага пытання інтарэс і адгукнуліся на нашу просьбу аб дапамозе, бо, яшчэ раз  паўтаруся, што не ўсё так проста і работа гэта не з катэгорыі лёгкіх і хуткавырашальных. У кожнай дашкольнай установе ёсць бацькоўскі камітэт, які павінен быў бы таксама падчас  чарговага  пасяджэння звярнуць увагу на гэтае пытанне і арганізаваць суботнік ці правесці адпаведныя работы, каб сумеснымі сіламі вырашыць праблему.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Бяспека дзяцей – наша агульная справа: 1 комментарий

  • 20.11.2015 в 6:14 дп
    Permalink

    Вот, вот родители пусть о своих чадах и беспокоятся. Отдавал когда-то малого в сад: на краску и обои собирали, на косметический ремонт призывали, на посуду,на игрухи собирали плюс список канцелярии к сентябрю и т.д..Надо малышам помочь…Вопрос, можно ли средства, потраченные на содержание чиновников, перевести на нужды детсада?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *