Агляд машынных двароў

Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтнаабслуговай базы сельскагаспадарчых арганізацый да работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машыннатрактарнага парка да палявых работ 2016 года.

Пераможцамі раённага агляду прызнаны ААТ “Палеская ніва”. На другім месцы – КСУП “Веляміцкі”, на трэцім – КСУП “Прыпяць-2009”.

Адзначана станоўчая работа ў ходзе падрыхтоўкі  і  правядзення раённага агляду КСУП “Рубельскі”, “Струга”, “Прыгарынскі-2012”.

Недастатковай прызнана работа па падрыхтоўцы да правядзення раённага агляду з боку КСУП “Варані”, ААТ “Кароцічы”, “Лядзецкі”.

Райвыканкам даручыў кіраўнікам ААТ “Кароцічы”, “Новая Прыпяць”, КСУП “АграГлінка”, ААТ “Столінрайаграсэрвіс”, “Палессе АВМ”, “Церабяжоў-Агра”  па выніках работы за 2016 год забяспечыць паказчыкі ў раённым аглядзе не менш за ўзровень паказчыкаў ААТ “Палеская ніва” перыяду 2015 года. Упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання даручана ўзяць на кантроль ухіленне недахопаў у арганізацыі работ па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да палявых работ у гэтых гаспадарках. Да 7  снежня   запланавана  разгледзець вынікі ўхілення выяўленых недахопаў на пасяджэнні выязной калегіі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на базе КСУП “Рухчанскі”.

Вырашана забяспечыць абагульненне і ўкараненне вопыту перадавых гаспадарак СВК “Фядорскі”, КУВП “Манькавічы”, ААТ “Палеская ніва” па эксплуатацыі, тэхнічным абслугоўванні, рамонце і захаванні  тэхнікі, а таксама недапушчэнні выпадкаў вытворчага траўматызму з разглядам гэтых пытанняў на базе ААТ “Палеская ніва”.

Фёдар ШУМКО   

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *