Абмен вопытам на Столiншчыне

Столінскі раён наведала дэлегацыя Жыткавіцкага  раёна з мэтай  абмену вопытам.

Загадчык навучальна-метадычнага кабінета  Валянціна Аляксандраўна Грэчка расказвае, што ў  маі прадстаўнікі Столінскага аддзела адукацыі, спорту і турызму прынялі ўдзел у фестывалі творчасці дзяцей дашкольнага ўзросту “Які цудоўны гэты свет”, які праводзіўся Жыткавіцкім аддзелам адукацыі, спорту і турызму. І вось зараз прадстаўнікі сферы адукацыі Жыткавіцкага раёна наведалі Століншчыну з візітам у адказ.

Узначальваў дэлегацыю начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Львовіч Емяльянаў. Наведалі Століншчыну старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі Пётр Іванавіч Кальцоў, намеснік начальніка аддзела Таццяна Васільеўна Русая, загадчык навучальна-метадычнага кабінета Святлана Іванаўна Пахомава, метадыст навучальна-метадычнага кабінета Святлана Міхайлаўна Асіпенка, намеснік дырэктара сярэдняй школы № 2 г. Турава Святлана Мікалаеўна Носка, намеснік дырэктара сярэдняй школы № 1 г. Жыткавічы імя Г. М. Тураўца Таццяна Адамаўна Кузьміч.

Сустракалі гасцей на мяжы вёсак Вялікае і Малое Малешава з караваем і песнямі, якія выконвалі настаўнікі сярэдняй школы № 2 г. Століна,  прадстаўнікі аддзела адукацыі на чале з начальнікам аддзела Аляксандрам Мікалевічам Вячоркам.

Госці наведалі Альгомельскі ВПК яслі-сад сярэдняя школа, а ў Церабліцкім  ВПК яслі-сад сярэдняя школа правялі круглы стол  на тэму “Рэгіянальная сістэма адукацыі: вопыт, праблемы, перспектывы”.  З дакладамі выступілі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Мікалаевіч Вячорка, загадчык навучальна-метадычнага кабінета Валянціна Аляксандраўна Грэчка. З работай раённага клуба дырэктараў школ “Перспектыва”     пазнаёміла    дырэктар  Лядзецкага ВПК яслі-сад сярэдняя школа Аксана Мікалаеўна Ляшук.  Падзялілася вопытам работы з  інтэрактыўнай сістэмай  тэсціравання “Вотум” Ала Мікалаеўна Лазіцкая. Знаёміліся з вопытам работы Церабяжоўскага ясляў-сада падчас выступлення загадчыка ўстановы Святланы Міхайлаўны Новік, а  старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анатоль Капітонавіч Максімовіч агучыў вопыт работы прафсаюзнай арганізацыі.

Прапанавалі гасцям пазнаёміцца з работамі народнага майстра, рэзчыка па дрэве  Івана   Супрунчыка, а экскурсія па музеі Івана Піліпавіча вельмі ўсім спадабалася.

Пры наведванні Рамельскага ясляў-сада, альшанскай сярэдняй школы № 2 і альшанскага ясляў-сада № 2 усё ўбачанае ўразіла сваімі маштабамі. Калегі адзначалі высокі прафесіяналізм, творчасць нашых настаўнікаў, змястоўнасць працоўнай дзейнасці і самае галоўнае – колькасць дзяцей. Яны прызналіся, што ў іх значна менш вучняў і па-добраму пазайздросцілі, што педагогам Століншчыны ёсць з кім працаваць.

У альшанскай сярэдняй школе № 2 перад дэлегацыяй з Жыткавіч выступіў  калектыў узорнага аб’яднання аматараў фальклору “Згадка” (кіраўнік Ірына Мікалаеўна Ляшкевіч). Члены аб’яднання правялі майстар-клас  і прадэманстравалі старадаўнія танцы, што прыйшлося даспадобы гасцям.

Аналізуючы праведзеную работу, прадстаўнікі Жыткавіцкага аддзела адукацыі, спорту і турызму адзначылі высокі ўзровень і падрыхтаванасць, шматграннасць і мэтанакіраванасць нашай дзейнасці, значны вопыт і станоўчы прыклад, таму ў іх на мэце і далей супрацоўнічаць і звяртацца па дапамогу, браць прыклад  для сваёй дзейнасці ў педагогаў Століншчыны.

Людміла  КАСПЯРОВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *