«Зялёны свет» з каляровай стужкай

Мы завіталі ў гандлёвы павільён “Зялёны свет”  да прыватных  прадпрымальнікаў Аксаны  і Аляксея Царыкаў.

 Аксана Аляксандраўна адзначыла, што на першых парах было даволі складана, бо сама недастаткова ведала пра кветкі, таму прыйшлося вывучаць асновы кветкаводства і адразу ўкараняць задумкі ў жыццё. Прыемна, калі ў наш складаны хуткаплынны час  людзі спыняюцца каля павільёна, каб палюбавацца прыгажосцю раслін. Бачыш, што яны адразу згадваюць нешта роднае і дарагое, бо на твары з’яўляецца прыемная ўсмешка і чалавек імкнецца падарыць часцінку  свайго добрага настрою, унутранай гармоніі таму, хто заўсёды побач (ці то ў марах, ці на самай справе). А   прадаўцам вельмі прыемна раздзяліць з  нашымі наведвальнікамі радасць па-дзей, якія адбываюцца ў іх жыцці.

Першы падарунак любай дзяўчыне, шыкоўны букет на заручыны, вясельны букет для нявесты, віншаванне з юбілеем, днём нараджэння. Выгукі з парога: “Жонка нарадзіла сына, еду забіраць… Дапамажыце, патрэбны кветкі”. – Як прыемна, калі разумееш, што прыгожы букет кветак, сабраны тваімі рукамі,  прынясе радасць і ўзніме настрой людзям, – расказвае Аксана Аляксандраўна, – пасля прыйшла думка, што адных кветак мала, кожны з нас можа радавацца і першым  вясеннім усходам расады садавіны і агародніны, калі ён любіць корпацца ў зямлі, і сабраць добры ўраджай на сваім ўчастку.  Акрамя гэтага, павінна быць утульна ў доме і на падворку, таму прыйшла ідэя арганізаваць продаж  разнастайных статуэтак, розных дробязяў, якія б гарманічна ўліваліся ў інтэр’ер  і надавалі б нейкую завершанасць і лаканічнасць.

Сам павільён даволі прывабны, прадаўцы да сябе прыцягваюць ўвагу сваёй дабрынёй і добразычлівасцю, а ля гандлёвага аб’екта прыемна прайсціся, бо  тут заўжды чысценька. З асаблівым эстэтычным густам арганізаваны кветкавыя кампазіцыі з рознакаляровых петуній.  Тут і звычайныя пластыкавыя  кветачніцы  з яскравымі кветкамі, і розныя металічныя падстаўкі для кветак, якія ствараюць карціну каляровага кветкападу. Невялічкая агароджа і акуратненькі газончык надаюць тэрыторыі  ўтульнасць  і свой асаблівы каларыт.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара

«Зялёны свет» з каляровай стужкай: 1 комментарий

  • 05.10.2015 в 3:54 пп
    Permalink

    Года четыре назад заглядывала туда, нужно было купить букет на свадьбу. Была удивлена небольшим ассортиментом живых цветов. В наличии были только герберы, маленькие хризантемы и розы, кажется, трех цветов. Возможно, ситуация изменилась.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *