Я нарадзіўся ў творчай сям’i

Давайце пазнаёмімся з навучэнцам сярэдняй школы 3 г. Століна Максімам Калавурам. Пазітыўны, энергічны, крэатыўны і таленавіты малады чалавекактыўны ўдзельнік як унутрышкольных, так і раённых канцэртных праграм і разнастайных мерапрыемстваў.

— Я нарадзіўся ў творчай сям’і, — расказвае Максім. — З самага ранняга дзяцін-ства назіраў за працавітасцю бацькоў і ведаў, што   бацькі ўсё зробяць для таго, каб нам, дзецям, было добра.

Мая маці, Анжаліка Васільеўна, працуе настаўнікам музыкі ў сярэдняй школе № 3 г. Століна. Яна з’яўляецца кіра-ўніком музычнай студыі “Музыкальная капель”.  Дома заўсёды весела, не абыхо-дзіцца без жартаў і добрага настрою.  Музыка суправаджае нас штодзённа. Я таксама два гады займаўся ў ансамблі танца “Карамель”, акрамя гэтага вучыўся  ў сярэдняй школе     № 2 г. Століна, наведваў  калектыў “Полесские плясуны”.  У вольны час — заняткі ў музычнай школе, скончыў клас “Скрыпка” і “Фартэпіяна”. І ведаеце, гэта мне вельмі дапамагае, бо навучыўся трымацца на сцэне, таму  без страху  прымаю ўдзел у разнастайных мерапрыемствах. Многія гавораць, што ў 11 класе трэба больш часу ўдзяляць вучобе. Так, я, канешне, зго-дзен, але калі ёсць магчымасць спалучаць гэта з іншым, дык чаму б не?

Я з задавальненнем выконваю ролю вядучага на агульнашкольных мерапрыемствах і гэта прыносіць мне радасць. Калі нешта не атрымліваецца, я ведаю, што дапаможа маці і прарэпеціраваць, і выслухаць, і ацаніць. Часам раюся з малодшымі сястрычкамі, бо яны могуць даць дзейсную параду. Вераніка і Марыя таксама шмат могуць  і многа чаго ўмеюць. Старэйшая, Марыя,  вучыцца ў восьмым класе сярэдняй школы № 2 г. Століна , а Вераніка – у трэцім класе. Яны займаюцца ў Столінскай дзіцячай школе мастацтваў   па класу “Фартэпіяна”. Вераніка яшчэ і ўдзельніца ансамбля танца “Карамель” студыі танца “Be  Flex”. Паверце, што ў нас ёсць  што абмеркаваць і аб чым паспрачацца.

У мінулым навучальным годзе прымаў удзел у раённым і абласным злёце каманд ЮІД.  Гэта вельмі цікава і пазнавальна. Ёсць магчымасць не толькі “сябе паказаць і людзей паглядзець”, але  і атрымаць новыя веды ды  значны вопыт. Больш падрабязна пазнаёміцца з правіламі дарожнага руху і спосабамі аказання першай медыцынскай дапамогі будзе карысным і  абавязкова спатрэ-біцца ў жыцці.  Прайшоўшы “гэтую школу”, потым будзе прасцей атрымаць вадзіцельскае пасведчанне, бо веды ўжо ёсць.

Самае значнае ўздзеянне на мяне, пэўна, аказаў мой дзядуля Васіль Пяторовіч Антановіч, які працаваў настаўнікам музыкі ў в. Вялікія Арлы, быў мастаком-афарміцелем,  кіраваў хорам. Ён для мяне і прыклад па жыцці, і самы сапраўдны настаўнік, бо дзядуля навучыў выпальваць дрэва, выпільваць лобзікам і г. д. Майстраваць, спяваць, іграць на музычных інструментах, працаваць… можа таму ўсе канікулы правожу ў вёсцы.

Калі гаварыць пра захапленні, дык апошнім часам стаў больш часу ўдзяляць спорту. Стараюся весці актыўны лад жыцця. Тым больш, што “Аквамарын” побач, таму займаюся ў трэнажорнай зале.  У гэтым плане мой бацька, Дзмітрый Германавіч, мне і сябар, і паплечнік: разам футбол глядзім, разам адстойваем інтарэсы любімай каманды, разам веласіпед рамантуем. На веласіпе-дзе я люблю ездзіць з дзяцінства, таму і зараз часта бавім вольны час з сябрамі на велапрагулках.

Бацька прывучае  да работы, уласцівай сапраўд-наму мужчыну, каб пасля не было сорамна за тое, што нічога не ўмею. Кожны мужчына павінен умець і цвік забіць, і табурэт адрамантаваць, і карніз павесіць. Бацька займаецца аддзелкай, таму мне ёсць у каго і чаму навучыцца.

 Не ведаю, чаму некаторыя мараць хутчэй скончыць школу, каб паехаць вучыцца ў іншы горад. Мне вельмі падабаецца Столін: ціха, спакойна і ёсць магчымасць для рэалізацыі сваіх памкненняў, было б  толькі жаданне. У мяне таксама шмат планаў на будучыню, але пра іх пакуль не хочацца гаварыць. Спа-дзяюся, што ўсе яны рэалізуюцца, бо ў мяне ёсць людзі, якія хвалююцца за мяне і вераць у тое, што ў мяне ўсё атрымаецца. Інакш і быць не можа.

Людміла

КАСПЯРОВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *