Хочаце паесцi смачна? Купляйце тут!

Такія словы на рэкламнай стойцы запрашаюць зайсці ў гандлёвы павільён “Мясная лаўка”, які нядаўна пачаў працаваць у будынку магазіна “Родны кут” па вуліцы Церашковай у райцэнтры.

Калі пакупнік накіроўваецца ў названы магазін, павільёнчык са свежым мясам не заўважыць немагчыма – размешчаны ён справа ад уваходу ў гандлёвую кропку.

“Мясная лаўка” прапануе свежую свініну (шыйная, лапатачная часткі, выразка), ялавічыну, фарш некалькіх гатункаў, дамашнія каўбаскі і інш.

Свежае мяса ў магазінчык завозяць два разы на дзень.

– Працуем нядаўна, але людзі заходзяць, — гаворыць прадавец Белавус Ірына Адамаўна. – Цікавяцца цэнамі, асартыментам і набываюць.

У “Мясной лаўцы” можна заказаць мяса труса, бараніну. Прымаюць папярэднія заказы, калі трэба пэўная колькасць мясной прадукцыі.

Гандлёвы павільёнчык быў адчынены ў сувязі з павялічаным попытам на свежае мяса.

Пакупкі можна здзейсніць з 10 да 19 гадзін штодзённа.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *