Выбіраем будучыню

У аўторак, 6 кастрычніка, пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якое працягнецца да 10 кастрычніка ўключна.

На працягу пяці дзён участкі для галасавання працуюць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 гадзін.

Права прагаласаваць  датэрмінова  дадзена выбаршчыкам, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы жыхарства. Разам з тым  афіцыйнага пацвярджэння немагчымасці прагаласаваць па месцы жыхарства ў асноўны дзень выбараў не патрабуецца.

У Століне правам датэрмінова прагаласаваць перш за ўсё карыстаюцца навучэнцы аграрна-эканамічнага каледжа, таму што ў выхадныя дні большая частка рабят выязджае дадому. І ў большасці выпадкаў для навучэнцаў каледжа такія выбары з’яўляюцца першымі ў жыцці.

У першы дзень датэрміновага галасавання сваім правам голасу  скарысталіся навучэнцы трэцяга   курса  аграрна-эканамічнага каледжа Дзіна Крывалевіч, Карына Мельнікава і Дзмітрый Шурхай. Рабяты галасавалі ўпершыню. Таксама прыемным для іх аказаўся і бонус ад Столінскага РК ГА “БРСМ” – кубак на памяць з лагатыпам ГА “БРСМ”, гербам г. Століна і лозунгам цяперашніх выбараў.

Па даных Цэнтрвыбаркама, прагаласаваць на цяперашніх выбарах змогуць 6 млн 995 тысяч 181 выбаршчык, у тым ліку 5 742 – за межамі Беларусі.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Фота аўтара

Выбіраем будучыню: 4 комментария

  • 09.10.2015 в 9:12 пп
    Permalink

    Аляксандр НІКІФАРЭНКА, все, у кого есть студенты, знают причину «права проголосовать досрочно». К чему Ваш пафос?

  • 09.10.2015 в 9:10 пп
    Permalink

    На удивление много людей, которые заняты в ВЫХОДНОЙ день, но СВОБОДНЫ В БУДНИ

  • 09.10.2015 в 6:19 пп
    Permalink

    Придут,вернее ПРИГОНЯТ насильно,к примеру 100 наивных «избирателей»,а в протоколах нарисуют 300,знаем это шапито,уже проходили…

  • 09.10.2015 в 6:17 пп
    Permalink

    «Будучыню» ?! С Лукашенко у Беларуси нет будущего !!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *