Важны кожны выбаршчык

Да дня галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь застаецца яшчэ крыху часу, але выбарчыя ўчасткі працуюць ужо ў рабочым рытме.

Выбарчы ўчастак № 1 у Століне – адзін з самых вялікіх у раёне. Тут чакаюць на галасаванне больш за 1460 выбаршчыкаў.   Праведзена значная работа па фарміраванні спісаў выбаршчыкаў, іх апавяшчэнні пра месца і час галасавання.

– Работа па ўдакладненні спісаў выбаршчыкаў патрабуе вялікай увагі і клопату, – расказвае сакратар выбарчай камісіі Надзея Уладзіміраўна Яхнавец, — нехта збіраецца ў дзень выбараў у паездку, хтосьці вяртаецца дамоў. Напрыклад, на ўчастку многа навучэнцаў каледжа, якія будуць упершыню прымаць удзел у галасаванні.

На ўчастку наладжана штодзённае дзяжурства членаў выбарчай камісіі, у якіх можна атрымаць усю інфармацыю, якая цікавіць.

 Фёдар ШУМКО

Фота аўтара

Важны кожны выбаршчык: 1 комментарий

  • 04.10.2015 в 9:21 пп
    Permalink

    Психически здоровые и обладающие интеллектом поболее,чем сообразить поесть и сходить в туалет игнорируют эту клоунаду ! «Абы не была вайны»…Народец достоин своего правителя…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *