Узнагарода мнагадзетным маці

Сёмага кастрычніка ў Альшанскім сельскім выканаўчым камітэце сабраліся мнагадзетныя маці з Альшанскага, Вялікамалешаўскага, Рамельскага сельскіх Саветаў. Нагода больш чым прыемная: жанчынам уручылі ордэны Маці і пасведчанні.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко адзначыў, што 10 верасня  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ аб узнагароджванні ордэнам Маці.

 Галоўнае прызначэнне жанчыны – нараджэнне і выхаванне дзяцей. Кожная жанчына, якая знаходзілася ў зале, мае не менш за пяць дзяцей.

У нашай  краіне  мнагадзетныя сем’і займаюць асаблівае становішча, а добрае выхаванне дзяцей гарантуе  дастойную будучыню краіны.

Удзел ва ўзнагароджванні прыняла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне  Столінскага райвыканкама Харавец Валянціна Мікалаеўна.

Узнагароды атрымалі Гром Аляксандра Міхайлаўна, Кірыловіч Ганна Пятроўна, Кляцун Таццяна Аляксандраўна, Тарасевіч Паўліна  Мікалаеўна,  Чарвінская Любоў Аляксееўна, Лемяза Ганна Іванаўна, Шыбіцкая Таццяна Сцяпанаўна з Альшан, Муха Кацярына Якаўлеўна з Церабліч, Германовіч Ала Уладзіміраўна, Гром Любоў Пятроўна, Карпцова Аксана Генадзьеўна з Вялікага Малешава, Комар Ганна Іванаўна з Лутак.

Многа цёплых і шчырых слоў прагучала на адрас мнагадзетных маці.

Прысутныя  пажадалі мамам  і  іх дзецям здароўя, дабрабыту, быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Святлана

ШПАКОЎСКАЯ

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *