У ходзе аперацыі «Пешаход» да адказнасці прыцягнуты 188 пешаходаў і веласіпедыстаў

Як расказаўНПстаршы дзяржаўтаінспектар АДАІ Столінскага РАУС Юрый Аляксандравіч АПАНОВІЧ, у ходзе правядзення спецыяльнага комплекса мерапрыемстваўПешаход”, які праводзіўся на тэрыторыі раёна з 16 па 22 кастрычніка, да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 188 пешаходаў і веласіпедыстаў.

– 159 пешаходаў і веласіпедыстаў з агульнай колькасці правапарушэнцаў не абазначылі сябе святлоадбівальнымі элементамі падчас руху па дарозе ў цёмны час сутак. З іх у п’яным выглядзе было 23 пешаходы і 7 веласіпедыстаў. Двухколыя транспартныя сродкі былі дастаўлены ў Столінскі РАУС на захоўванне, на іх накладзены арышт. Гэта мера – надта дзейсная, таму што пакуль парушальнік не аплаціць штраф, не зможа забраць свой веласіпед.

Дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вышэйназваных удзельнікаў дарожнага руху зафіксавана не было.

ДАІ звяртаецца да грамадзян з просьбай аб неабходнасці абазначэння сябе на праезнай частцы ў цёмны час   сутак   святлоадбівальнымі элементамі. Гэтым вы захаваеце здароўе і жыццё не толькі сабе, але і іншым удзельнікам дарожнага руху. Паважаныя бацькі, калі вы адпраўляеце дзяцей у школу, яшчэ раз нагадайце ім аб неабходнасці абазначыць сябе флікерам, праверце таксама, ці не згубіўся святлоадбівальны элемент у вашага дзіцяці.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

У ходзе аперацыі «Пешаход» да адказнасці прыцягнуты 188 пешаходаў і веласіпедыстаў: 1 комментарий

  • 27.10.2015 в 9:28 пп
    Permalink

    Привлекли к ответственности только тех, кто не умеют отстаивать свои права.План выполнили?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *