Сваiх мам вiншавалi

Сапраўднае свята падрыхтавалі для сваіх выхаванцаў і  бацькоў у рэчыцкім яслях-садзе № 2 Ала Віктараўна Лукашэвіч, Соф’я Сяргееўна Бабіч і Валянціна Міхайлаўна Гаршэвіна 14 кастрычніка.

Вядучая канцэртнай праграмы Ала Віктараўна павіншавала прысутных са святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Днём маці, а пасля дала магчымасць дзецям расказаць і паказаць, як моцна яны любяць матуль і бабуль, а таксама парадаваць іх сваімі талентамі. Яны расказвалі вершы, спявалі, танцавалі, весялілі  як маглі  сваіх мам. Прагучалі песні “Маёй матулі”, “Калыханка для маці”, “Восень мілая, шапаці”. Дзяўчаткі праінсцэ-ніравалі сустрэчу трох сябровак, якія разважалі пра сваю будучыню і спыталі ў матуль, пра што яны мараць і якім бачаць сваё дзіця ў будучыні. Пасля дзеці выканалі вясёлыя прыпеўкі пад акампанемент Валянціны Міхайлаўны і з дапамогай сваіх музычных інструментаў. Яны на дудзе ігралі, і маракасы, трашчоткі ды бубен гучалі.

Запрасілі мам і бабуль прыняць удзел у гульні “Згадай і раскажы”, каб яшчэ больш даведацца пра іх. Дзеці гулялі ў вясёлыя гульні, разгадвалі загадкі, а пасля  сустрэліся з доктарам Нехварэйкіным і медсястрой Вітамінкай, якія расказалі пра тое, як добра быць здаровым. На сустрэчу за-віталі хрусткая морква, смачны агурок,  белая капуста і іншыя, якія расказалі пра свае карысныя якасці.

Шмат цёплых слоў было адрасавана і  бабулям. Нягледзячы на асенняе надвор’е, у актавай зале дашкольнай установы было ясна і цёпла ад прыемных усмешак матуль і бабуль.

Людміла

КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *