СТОЛІНШЧЫНА ЗРАБІЛА СВОЙ ВЫБАР:Велямічы

На выбарчым участку № 29 зарэгістравана 1109 выбаршчыкаў, прыйшлі на выбары 1100 чалавек.
Датэрмінова свой грамадзянскі абавязак выканаў і аддаў голас за выбранага кандыдата 491 чалавек. Прычыны прагаласаваць загадзя ў кожнага свае: нехта запланаваў на выхадных наведаць сяброў, якія жывуць няблізка, хтосьці адзначае асабістыя святы – юбілей, дзень нараджэння ці вяселле.
Непасрэдна ў Дзень выбараў жыхары Веляміч ішлі на выбарчы ўчастак, каб прагаласаваць. Падыходзілі ў дом культуры людзі сярэдняга ўзросту, пажылыя… Словам тыя, хто нераўнадушны да будучыні сваёй дзяржавы. Часта прыходзілі не па аднаму, а сем’ямі.
Першым зрабіў свой выбар  Рафаловіч Юрый Аляксеевіч. Усяго праз некалькі хвілін на выбарчы ўчастак прыйшоў Кананчук Сцяпан Канстанцінавіч.
Сем маладых людзей прыйшлі першы раз на выбары Прэзідэнта. Ім уручалі брашуры і салодкія прэзенты. У ліку першых на ўчастак для галасавання прыйшоў Слуцкі Дзмітрый Уладзіміравіч.
Самы старэйшы, хто аддаў свой голас за Прэзідэнта, — Супрунчык Цімафей Ерамеевіч 1920 года нараджэння.
Члены камісіі наведалі больш за 30 жыхароў населенага пункта дома.

Святочную абстаноўку ствараў канцэрт, які пачаўся ў 12.00 гадзін, падрыхтаваны работнікамі Дома культуры. Працаваў буфет, дзе ўсе жадаючыя маглі набыць прысмакі.
Альпень
—    Першы раз на выбары да нас завітаў карэспандэнт, — такімі словамі сустрэлі карэспандэнта ў невялікай вёсцы Альпень.
Старшыня камісіі выбарчага ўчастка № 31 Ганна Васільеўна Гляд расказала, што зарэгістравана 289 выбаршчыкаў, з іх 45 камісія наведала  дома. Датэрмінова прыняў удзел у выбарах 91 чалавек.
На датэрміновым галасаванні шостага кастрычніка першай прагаласавала Бруцкая-Сцямпкоўская Ганна Міхайлаўна. У дзень выбараў першым на ўчастку з’явіўся Кузьміч Павел Анатольевіч. Першы раз галасаваў Корба Уладзіслаў Уладзіміравіч.
Турское
Выбаршчыкаў на Турскаўскім участку 252 чалавекі. На момант наведвання ўчастка карэспандэнтам у 14.30 гадзін прагаласавала 245 выбаршчыкаў — болей за 90 працэнтаў.
Датэрмінова выканалі свой грамадзянскі абавязак 194 чалавекі, што складае 77 працэнтаў.
Першы раз удзел у прэзідэнцкіх выбарах прыняў Літвін Вадзім Макалаевіч. Маладому чалавеку ўручылі парфумерна-касметычны набор.
Самы старэйшы выбаршчык, які зрабіў свой выбар – Шпакоўская Ганна Мікалаеўна, 1922 года нараджэння.
Святлана
ШПАКОЎСКАЯ
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *