СТОЛІНШЧЫНА ЗРАБІЛА СВОЙ ВЫБАР:Сямігосцічы і Альшаны

Сямігосцічы

У Сямігосцічах  на 14 гадзін яўка складала больш за 70 працэнтаў. З  1012 выбаршчыкаў датэрмінова прагаласавалі 483 чалавекі. Трэцяя ўрна была падрыхтавана для тых, хто не мог прыйсці, але яна так і не спатрэбілася, паколькі заявак ад насельніцтва не паступала. Затое на гэтыя выбары ўпершыню прыйшлі  галасаваць дзесяць чалавек. І адной з іх была Вікторыя Найдзенка – маладая маці, якая з’явілася на выбарчым участку разам з мужам Аляксандрам і дачушкай Дарынай. Жанчына прызнаецца, што самае галоўнае для яе – магчымасць спакойна гадаваць дзяўчынку і яна задаволена цяперашнім становішчам у краіне. Як расказаў старшыня выбарчай камісіі Фёдар Міхайлавіч Пінчук, гэтыя выбары прайшлі  надзіва спакойна, не здарылася ніякіх непрадбачаных сітуацый. Усяго ў Сямігосцічах прагаласавалі 990 чалавек.

Альшаны

На выбарчым участку № 48 у аграгарадку Альшаны пік галасавання быў з 12 да 13 гадзін, калі людзі вярталіся са службы ў царкве і Дома Малітвы. Міжнародны назіральнік ад СНД Аляксандр Аляксандравіч Скурыхін, што прысутнічаў на ўчастку, быў уражаны такой яўкай грамадзян, бо каля стала з бюлетэнямі нават невялікая чарга была. Быў наладжаны канцэрт мясцовага калектыву  аматарскай творчасці пад кіраўніцтвам Тамары Станіславаўны Скрабейка. Настрой выбаршчыкаў падарыла і цудоўнае сонечнае надвор’е. Ужо потым людзі прыходзілі па некалькі чалавек, і выбары праходзілі ў спакойным рэжыме. На 16 гадзін яўка склала 70 працэнтаў. Разам з сыночкамі-двайнятамі Іванам і Міхаілам прышлі аддаць свае галасы Таццяна Іванаўна і Сямён Міхайлавіч Бобка. Хлапчукі з вялікім задавальненнем самі апусцілі бюлетэні ў скрынку для галасавання. Андрэйкавец Васіль Пятровіч – намеснік старшыні выбарчай камісіі —  уручыў памятны падарунак Ігару Клочку, які галасаваў упершыню. За бяспеку адказвалі супрацоўнікі ўнутраных спраў і МНС.

Ганна Мельнік

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *