СТОЛІНШЧЫНА ЗРАБІЛА СВОЙ ВЫБАР: Варані

Асноўная маса выбаршчыкаў на Варанёўскім участку № 18 прыйшла галасаваць з 10 да 12 гадзін.

А ўжо на 14 гадзін прагаласавалі 442 чалавекі, што складае 81 працэнт ад унесеных у спісы.

—      Сёння на нашым участку актыўнасць выбаршчыкаў значна вышэйшая, чым на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, — гаворыць старшыня выбарчай камісіі Аляксандр Васільевіч Хмарук. – Мы пайшлі насустрач сямі выбаршчыкам і па іх просьбе наведалі з пераноснай урнай дома.

Дзмітрый Генадзьевіч Касцюк галасуе ўпершыню, успрымае  сваё права голасу з адказнасцю:

—      Прыемна, што і маё меркаванне пры выбары Прэзідэнта краіны будзе ўлічана.

Таццяна Мікалаеўна Філюціч працуе даяркай у мясцовым КСУП “Варані”. Галасавала з упэўненасцю ў сваім кандыдаце, з добрым настроем.

Фёдар

ШУМКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *