СТОЛІНШЧЫНА ЗРАБІЛА СВОЙ ВЫБАР: Столін

Самымі першымі ў раённым цэнтры заканчваюць галасаванне на Столінскім – Бальнічным участку № 7.

У спісах выбаршчыкаў значылася 55 чалавек і ўсе яны зрабілі свой выбар да 10 гадзін раніцы. Як паведаміла старшыня выбарчай камісіі Людміла Лявонцьеўна Тукіна, 49 пацыентаў аддалі свае галасы за дзеючага Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнку, чатыры – за Таццяну Караткевіч, адзін голас пададзены за Сяргея Гайдукевіча і адзін супраць усіх.

На пачатку 11 гадзіны на Столінскі – Паўночны выбарчы ўчастак № 2 завітаў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка”. Невялікі канцэрт надаў весялосці і святочнага настрою. Тыя, хто прагаласаваў, заставаліся паслухаць музыку, а некаму ўдалося нават патанчыць.

З 1690 унесеных у спісы выбаршчыкаў на 11 гадзін на ўчастку прагаласавалі 664 чалавекі, ці 39 працэнтаў выбаршчыкаў. За ходам выбараў сачылі наглядальнікі ад прафсаюзаў, раённых арганізацый Беларускага саюза жанчын і Камуністычнай партыі Беларусі, раённага савета ветэранаў, ГА “БРСМ”, раённай пярвічнай арганізацыі рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Асаблівае ажыўленне сярод выбаршчыкаў назіралася пасля 12 гадзін на Столінскім – Камсамольскім выбарчым участку № 5. Людзі ішлі галасаваць сем’ямі, час ад часу ўтваралася чарга за бюлетэнямі. Маладым выбаршчыкам, якія галасавалі ўпершыню, былі ўручаны паштоўкі ад Цэнтрвыбаркама і сувеніры.

Акрамя наглядальнікаў ад грамадскіх арганізацый, выбарчы ўчастак наведалі наглядальнікі з Расіі і прысутнічалі пры апячатванні выбарчых урнаў.

На Столінскі – Ленінскі выбарчы ўчастак № 4, які размясціўся ў кінатэатры “Экран”, апошні выбаршчык прыйшоў хвілін за дзесяць да закрыцця ўчастка.

Сваю волю па выбранні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь тут выказалі 1633 выбаршчыкі з 1754 унесеных у спісы для галасавання.

У ліку наглядальнікаў тут пабывалі прадстаўнікі місіі СНД і АБСЕ.

Галіна

 ГАШЧУК

СТОЛІНШЧЫНА ЗРАБІЛА СВОЙ ВЫБАР: Столін: 2 комментария

  • 14.10.2015 в 11:40 пп
    Permalink

    Вот интересно, сотрудники «НП» получат премии за столь беспристрастное, объективное, правдивое освещении главного события года?

  • 14.10.2015 в 10:46 дп
    Permalink

    Просто диву даюсь и за что Беларуси такое щасце уже в пятый раз

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *