СТОЛІНШЧЫНА ЗРАБІЛА СВОЙ ВЫБАР: Рэчыца

На Рэчыцкі — Пушкінскі выбарчы ўчастак    № 15 з самай раніцы ішлі людзі больш сталага ўзросту, каб аддаць свой голас у падтрымку пэўнага кандыдата,  а ўжо перад абедам і ў другой палове дня – моладзь.

У першай полове дня прагаласавала каля 17  працэнтаў выбаршчыкаў.  Члены выбарчай камісіі для маладых людзей, якія ўпершыню прыйшлі прагаласаваць, падрыхтавалі невялічкія  сувеніры на памяць. На  выбарчым  участку працаваў буфет.

Выбарчы ўчастак наведалі і сачылі за ходам выбарчай кампаніі незалежныя назіральнікі АБСЕ.

Марына Аляксандраўна Шпудзейка, сакратар камісіі, паведаміла карэспандэнту”НП”, што на ўчастку назіраецца актыўнасць выбаршчыкаў. Пяць чалавек па стане здароўя галасавалі дома, а датэрмінова —  600 чалавек.

Станоўчая дынаміка і актыўнасць  з боку выбаршчыкаў назіраецца і на Рэчыцкім – Школьным участку № 13. У першай палове дня прагаласавалі 330 чалавек з  1243 зарэгістраваных выбаршчыкаў. Датэрмінова на выбарчы ўчастак прыйшоў 601 выбаршчык. Для заахвочвання моладзі, якая ўпершыню прыйшла на выбары, прадугледжаны памятныя сувеніры.

У абедзенны час старшыня выбарчай камісіі Сяргей Рыгоравіч Велясніцкі разам з намеснікам старшыні і членам камісіі адправіліся да выбаршчыкаў дадому. Наведалі   39 чалавек: 29 чалавек з пасёлка Лясны, што звязана з аддаленасцю населенага пункта  да месца выбарчага ўчастка,  і 10 чалавек выказалі жаданне галасаваць дома  па стане  здароўя.

Рэчыцкі — Заводскі выбарчы ўчастак  № 14 сустрэў сваіх выбаршчыкаў  чарадаваннем эстрадных і  фальклорных  нумароў канцэртнай праграмы. Выступалі народны фальклорна-этнаграфічны калектыў  “Верасень”, народнае аматарскае аб’яднанне “Гарынскія папрадухі” і эстрадныя выканаўцы. Працаваў буфет.

На выбарчым ўчастку зарэгістраваны 1251 выбаршчык і ўжо ў 14.00 гадзін прагаласавала 75,3 працэнта.  Самых маладых выбаршчыкаў сустракалі з памятнымі сувенірамі. Прыйшоў на выбарчы ўчастак і ветэран Вялікай Айчыннай вайны, самы сталы выбаршчык, якому хутка споўніцца 95 гадоў, Іван Іванавіч Мельнік. Пасля таго, як Іван Іванавіч прыняў удзел у выбарах, яму прапанавалі транспарт, каб даставіць дадому.

Датэрмінова прагаласавалі 626 чалавек.

Людміла

КАСПЯРОВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *