СТОЛІНШЧЫНА ЗРАБІЛА СВОЙ ВЫБАР: Фядоры, Радчыцк і Калоднае

Фядоры

Фядорскі выбарчы ўчастак № 68 уключае ў сябе вёску Нячатава і непасрэдна аграгарадок Фядоры. Работа на ўчастку пачалася ўрачыста — з гімна Рэспублікі Беларусь.

Датэрмінова тут прагаласавалі 428 чалавек. Усяго ж на ўчастку ў спісах 822 жыхары. Выбаршчыкі прыходзілі выканаць свой грамадзянскі абавязак, можна сказаць, раўнамерна. Тры чалавекі галасавалі ўпершыню і з гэтай нагоды атрымалі невялічкія сувеніры на памяць аб гэтай важнай падзеі ў іх жыцці.

Члены камісіі выязджалі таксама па заяўках і дадому да тых жыхароў, хто асабіста не змог прыбыць на ўчастак па стане здароўя. Так, сваё волевыяўленне выказаў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Васіль Савіч Курган, якому сёлета споўнілася 90 гадоў. Адзін чалавек скарыстаўся магчымасцю прагаласаваць з дапамогай спецыяльнай карты для людзей, якія дрэнна бачаць. Мужчына прыйшоў на ўчастак з жонкай. Адзнаку ж у бюлетэні зрабіў асабіста, менавіта з дапамогай гэтай прылады, чым быў надта задаволены, што можа, як  і іншыя выбаршчыкі, прыняць удзел у адказнай для краіны падзеі.

Днём для ўсіх жадаючых супрацоўнікамі Фядорскага дома  культуры і таленавітымі вяскоўцамі быў наладжаны канцэрт.

Журналіст выпадкова стаў сведкам гутаркі паміж мясцовымі жыхарамі:

—        Ты на машыне прыехаў?

—        Так, на машыне.

—        Дык бензіну колькі патраціў!..

—        Нічога. Прэзідэнт даражэй. Будзе Прэзідэнт – будзе і машына…

Такім чынам, яўка на выбарчы ўчастак была каля 99 працэнтаў.

Не адзін раз гэты ўчастак наведвалі міжнародныя наглядальнікі. Ніякіх заўваг па арганізацыі і ходзе працэдуры галасавання не выказвалі.

Радчыцк

З 396 чалавек у спісе датэрмінова галасавалі 249. З першым у жыцці галасаваннем павіншавалі Сяргея Сяргеевіча Карлюка. Дадому давялося выехаць да 21 чалавека, якія папярэдне заявілі пра сваё жаданне галасаваць, патэлефанаваўшы ў камісію.

Калоднае

Утульнасцю і цяплом, у прамым сэнсе слова, сустрэў выбарчы ўчастак у Калодным. Усяго тут 305 выбаршчыкаў, 146 з якіх сваё воляевыяўленне зрабілі датэрмінова. Можна сказаць, гэта 50 працэнтаў. Вяскоўцы паступова прыходзілі галасаваць і яўка склала каля 99 працэнтаў.

Алена КЛІМУШКА

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *