Статыстыка: Зарплата за 9 месяцаў

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў цэлым па арганізацыях раёна за студзень-верасень 2015 года склала 4603,9 тысячы рублёў, у тым ліку за верасень 2015 года – 4840,5 тысячы рублёў. У верасні 2015 года ў параўнанні з вераснем 2014 года намінальная налічаная за — работная плата павялічылася на 12 працэнтаў, у   параўнанні са жніўнем 2015 года зменшылася на 0,7 працэнта.

Рэальная заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі, у верасні 2015 года ў параўнанні з вераснем 2014 года павялічылася на 0,1 працэнта, у параўнанні са жніўнем 2015 года зменшылася       на два працэнты.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная     плата ў верасні 2015 года ў сельскай гаспадарцы, паляўнічай і лясной гаспадарцы Столінскага раёна   склала 3961,6 тысячы рублёў, у   прамысловасці – 5491,6 тысячы рублёў, у  апрацоўчай прамысловасці –  5114,3 тысячы рублёў, у   вытворчасці і размеркаванні электраэнергіі, газу і вады – 6886,7 тысячы рублёў, у будаўніцтве – 6898 тысяч рублёў. У гандлі, рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і    прадметаў     асабістага карыстання сярэдняя зарплата склала 4953,6 тысячы рублёў, на транспарце і ў сувязі – 5850,3 тысячы рублёў, аказанні камунальных, сацыяльных і персанальных паслуг – 3369 тысяч рублёў. У адукацыі      сярэдняя налічаная зарплата склала      ў чэрвені 4535,6 тысячы рублёў, у   ахове здароўя і аказанні  сацыяльных     паслуг – 4576,7 тысячы рублёў.

 Фёдар ШУМКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *