Сэрца часцiнка пакiнута тут…

Другога кастрычніка ў Столінскім дзяржаўным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка і 75-годдзю стварэння сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі. У актавай зале сабраліся выкладчыкі і ветэраны навучальнай установы.
Са словамі віншаванняў да прысутных звярнуўся дырэктар Рыгор Антонавіч Казубоўскі.
— У першыя гады прафесійна-тэхнічная адукацыя не была такой, як зараз. З цягам часу яна развівалася і дапаўнялася. Нашы выпускнікі, акрамя асноўнай прафесіі, атрымліваюць некалькі дадатковых. За апошнія гады наша навучальная ўстанова выпусціла больш за 10 тысяч маладых спецыялістаў, якія працуюць у арганізацыях не толькі раёна і вобласці, а і краіны. Зараз вучыцца прыходзіць многа таленавітых і адораных навучэнцаў.
Намеснік старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч адзначыў, што 75-гадовы юбілей прафесійна-тэхнічнай адукацыі гаворыць аб зладжанай рабоце калектыву і дастойным узроўні ведаў і навыкаў. Самае галоўнае – заўважыць навучэнца, даць пуцёўку ў жыццё і навучыць спраўляцца з узнікаючымі цяжкасцямі.
Сяргей Фёдаравіч уручыў Ганаровую грамату Столінскага раённага выканаўчага камітэта старшаму майстру Рыгору Якаўлевічу Катку, Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў — галоўнаму бухгалтару Ноне Васільеўне Пыталь і выкладчыку Яўгену Іванавічу Зубку, Падзячны ліст райвыканкама — загадчыку гаспадаркі Васілю Міхайлавічу Юнкевічу, Ганаровыя граматы раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу педагогу-арганізатару Ліліі Адамаўне Нячай і бухгалтару Таццяне Іванаўне Дубінінай.
З рук дырэктара ліцэя Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама атрымалі сакратар вучэбнай часткі Галіна Мікалаеўна Апановіч, майстар вытворчага навучання Вера Мікалаеўна Буян, майстар вытворчага навучання Алег Анатольевіч Клімовіч, вадзіцель Міхаіл Міхайлавіч Козел, выкладчык Міхаіл Рыгоравіч Комік, выкладчык Міхаіл Іванавіч Крох, метадыст Наталля Барысаўна Мацвяйчук, выкладчык Аляксандр Рыгоравіч Пашкевіч, майстар вытворчага навучання Жанна Васільеўна Петравец.
Граматамі ліцэя былі адзначаны спецыялісты Таццяна Антонаўна Клімовіч, Алег Дзмітрыевіч Шынкарэвіч, Уладзімір Віктаравіч Яхнавец, Мікалай Пятровіч Краўчук, Міхаіл Іванавіч Вярэніч, Іван Сцяпанавіч Вярэніч, Міхаіл Міхайлавіч Ткач, Любоў Пятроўна Багуцкая, Раіса Васільеўна Цупа, Надзея Рыгораўна Козел, Алена Аляксандраўна Федарчук, Вольга Уладзіміраўна Строк.
Лёс ліцэя стваралі людзі з гарачымі сэрцамі і залатымі рукамі. Ад імя ветэранаў выступіла Ганна Канстанцінаўна Марчанка.
— Юбілей сістэмы ПТА – гэта свята мудрасці, цярпення, працы. Важнае месца ў ёй займаюць настаўнікі, якія даюць веды, выхоўваюць. Жадаю ўсім здароўя, шчасця, поспехаў і маладосці.
Столінскі ліцэй неаднаразова заваёўваў прызавыя месцы на шматлікіх конкурсах. Пераможца рэспубліканскага конкурсу прафесійнага мастэрства Дзмітрый Равуцкі атрымаў Пасведчанне аб узнагаро-джванні трэцяй прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. У мінулым годзе ў заключным этапе рэспубліканскага агляду тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ліцэй узнага- роджаны Дыпломам Міністэрства адукацыі за актыўны ўдзел.
Прызавыя месцы работнікі маюць у фестывалі мастацкай творчасці “АРТ-вакацыі 2015”, рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”, абласным конкурсе камп’ютарных прэзентацый па замежных мовах “Гісторыя маёй прафесіі”, абласным конкурсе прафесійнага майстэрства навучэнцаў і майстроў вытворчага навучання па спецыяльнасці “Тэхналогія зварачных работ”, абласным конкурсе “Лепшы педагагічны работнік 2015 года” ў сістэме прафесійнай адукацыі.
Святочнага настрою дадалі выступленні дзіцячага ўзорнага ансамбля танца “Карагод” Столінскага ГДК (кіраўнік Т. Старасціна), Валянціны Сень, навучэнцаў ліцэя.
Святлана
ШПАКОЎСКАЯ
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *