Прыродны газ у Адвержычах

З пачатку кастрычніка яшчэ адзін населены пункт Століншчыны пачаў карыстацца прыродным газам. Гэта стала магчымым пасля выдзялення з дзяржаўнага бюджэту па Чарнобыльскай праграме яшчэ 7 мільярдаў 230 мільёнаў рублёў для набыцця воданагравальных катлоў і на сам мантаж абсталявання.

Газіфікацыя вёскі пачалася яшчэ ў 2013 годзе, калі да яе пачалі весці газаправод. На пачатак мінулага года ў дамах вяскоўцаў усталявалі газавыя пліты. І заставалася толькі набыць воданагравальныя катлы. Нарэшце, і гэтае пытанне было вырашана.

Мы пабывалі ў тых дамах, дзе ўжо карыстаюцца прыродным газам і для ацяплення памяшканняў.

– Вельмі зручна стала ацяпляць дом, – гаворыць Ганна Іванаўна Яхнавец. – Колькі клопату з дровамі было, цяпер і ўспомніць складана. Ёсць цяпло, пастаянна можам карыстацца гарачай вадою.  Як у горадзе.

У ліку першых карыстацца прыродным газам сталі ў дамах па цэнтральнай вуліцы вёскі –   імя  Леніна. Мяркуючы па тэмпах падключэння да газавай сістэмы, да канца месяца ўся вёска адмовіцца ад карыстання дровамі для абагрэву жылля.

Фёдар ШУМКО

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *