«ПраСтол» – на п”едэстал: Вертыкаль-2015

У суботу, 17 кастрычніка, у фізкультурна-спартыўным комплексе “Аквамарын” быў дадзены старт традыцыйнай спартакіяды “Вертыкаль”.

У ёй прынялі ўдзел дзяржаўныя служачыя, кіраўнікі і намеснікі ўстаноў, арганізацый, прадпрыемстваў раёна. А таксама каманда прыватных прадпрымальнікаў Століншчыны.

Да каманд-удзельніц, якіх было дзевяць, з пажаданнямі поспехаў і добрых спартыўных дасягненняў звярнуўся старшыня райсавета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко. Пасля гучання дзяржаўнага гімна ўдзельнікі разышліся па спартыўных пляцоўках – плаванне, міні-футбол, валейбол, дарц, шахматы і шашкі, настольны тэніс. Усюды кіпела барацьба, удзельнікі прыкладалі вялікія намаганні, каб быць лепшымі, прынесці сваёй камандзе ачкі.

Пасля заканчэння ўсіх спаборніцтваў суддзі падлічылі ачкі і вызначылі каманду-пераможцу і прызёраў.

Першае агульнае месца заняла каманда прадпрымальнікаў Століна “ПраСтол”, другое месца – каманда “Эканаміст”, трэцяе – каманда  “Алімп”.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *