Прадстаўлялі Беларусь на міжнародным узроўні

У наш час існуюць традыцыі, якія ўплываюць на штодзённы і святочны побыт беларусаў, рэгламентуюць, хоць і не так строга, лад жыцця, правядзенне каляндарных і сямейных абрадаў. Яны зяўляюцца асновай для наватарства, а наватарскія ідэі абапіраюцца на традыцыі, развіваюць і ўдасканальваюць іх. У  наш час актуальнай становіцца праблема захавання вопыту нашых продкаў.

Значны ўклад у адра-джэнне і захаванне традыцый і абрадаў Століншчыны ўнесла Валянціна Мікалаеўна Лёгкая, педагог дадатковай адукацыі Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.

Асобна прадстаўляць яе не мае сэнсу, бо многія ведаюць гэтую цудоўную жанчыну як апантанага сваёй працай і захапленнем чалавека, рукадзельніцу, чалавека, які занесены на раённую Дошку гонару.

Карэспандэнт “НП” застаў Валянціну Мікалаеўну за працай: ішлі заняткі ўзорнай студыі народных промыслаў “Вышыванка”.  Дзяўчаты стараліся скончыць свае работы – сурвэткі-падарункі матулям да Дня маці.

Валянціна Мікалаеўна расказала, што ў студыі займаецца шэсць груп: адна – 15 чалавек і пяць  —  па дзесяць. Ёсць дзеткі, якія толькі прыйшлі ў студыю, а іншыя займаюцца  больш за пяць гадоў. Дзецям цікава даведацца пра нацыянальную і рэгіянальную вышыўку, ручнікі, народныя касцюмы, нацыянальныя строі, абрады, традыцыі. Асобнае месца ў сумеснай дзейнасці займае лялька.

  За гады працы назапашаны значны матэрыял, выканана  шмат работ, прычым самых розных, зусім не падобных адна на адну. За гэты час складзены альбом, які адлюстроўвае рэгіянальныя строі, створаны народны куточак  і вялікая колькасць вышываных работ з арнаментам нашай мясцовасці. Галоўнае, на што робіцца арыенцір,  – гэта мясцовыя ўзоры, іх аднаўленне і распаўсюджванне. Узяць узор для вышыўкі з кнігі альбо іншай крыніцы – проста, а вось знайсці матэрыял для работы ў адной з вёсак раёна ці музеі – іншая справа.

Для ўдзельнікаў студыі народных промыслаў звычайная рэч – падрыхтоўка да разнастайных выставак, фестываляў як раённага, абласнога,  так і міжнароднага ўзроўню. І работа добра ладзіцца, бо настрой толькі пазітыўны,  устаноўка на перамогу і станоўчы вынік. Тым больш, што лялькі ў нас асаблівыя, падобных  яшчэ ні разу не сустракалі. Яны заўсёды прыцягваюць да сябе ўвагу і выклікаюць жывы інтарэс.

 Сёння лялькі выкарыстоўваюцца не толькі для аздаблення пэўнай экспазіцыі, але і для вывучэння абрадаў. Падрыхтаваны макеты правядзення абрадаў “Дажынкі”, “Багач”, “Гуканне вясны”, “Вясельны”  і іншыя. Цікава і даступна.

Педагог дадатковай адукацыі з гонарам прадстаўляла не толькі Столінскі раён, але і ўсю Беларусь у ліку 12 удзельнікаў з нашай краіны, якія прайшлі адбор у Польшчы падчас правядзення  міжнароднага Ягелонскага      кірмашу   ў   польскім г. Люблін. Валянціна Мікалаеўна прызнаецца, што  была прыемна ўражана відовішчам, а таксама атрымала каласальны, ні з чым не параўнальны вопыт.

На мерапрыемства былі запрошаны народныя ўмельцы з Украіны, Беларусі, Венгрыі, Партугаліі, Францыі, Балгарыі і іншых краін, каб паказаць, што Люблін да гэтага часу з’яўляецца цэнтрам усходняй і заходняй культур, зацікавіць гасцей кірмашу вырабамі майстроў, прафесіі якіх знікаюць, азнаёміць гасцей з гісторыяй г. Любліна. Вуліцы Старога горада запоўніліся  творчымі людзьмі –   мастакамі, майстрамі-рамеснікамі,  партрэтыстамі, ганчарамі  і г. д. Спадабалася і арганізацыя, бо кожны майстар  меў сваю палатку з кароткай анатацыяй пра аўтара работ, усё адбывалася дакладна, тактоўна  і своечасова. Музыкі, танцоры і рамеснікі навучалі ўсіх жадаючых свайму рамяству. Любы сувенір, прадстаўлены на гэтым свяце, можна было купіць сабе на памяць. Каля Любельскага замка адбыўся рыцарскі турнір «За ліст срэбнага дрэва», у якім прынялі ўдзел члены рыцарскіх братэрстваў з Польшчы і іншых краін. Прайшла дэманстрацыя розных рытуалаў Сярэднявечча, аднаўлення танцаў, бітваў і абрадаў славян, прэзентацыя і дэгустацыя польскіх і ўкраінскіх страў.

Ягелонскі кірмаш  –  эта мерапрыемства, якое сумяшчае гістарычныя традыцыі кірмашоў з сучасным культурным і эканамічным абменам, адбываецца ў форме  прэзентацый вырабаў умельцаў, культурных і мастацкіх падзей, камерцыйных фірмаў, грамадскіх арганізацый з мэтай трансгранічнага развіцця. Уражваюць, канешне, маштабы правядзення, бо гандлёвым  радам не было ні канца, ні краю. Валянціна Мікалаеўна Лёгкая лічыць за гонар удзел у гэтым мерапрыемстве.

Педагогам-наватарам з’яўляецца Алена Дзямідаўна Крук.

– Каб мне хто-небудзь раней сказаў, што пасля сканчэння Пінскага педагагічнага каледжа, я не буду працаваць у школе, а прысвячу сябе творчасці, дык  ніколі б не паверыла, – расказвае Алена Дзямідаўна. — Падчас вучобы мне больш падабаліся саломка і бісерапляценне.  Я, канешне, знаёма з тэхнікай вырабу  выцінанкі, але  нават уявіць не магла, што буду гэтым займацца. А цяпер у гуртку “Творчая майстэрня” займаецца пяць груп выхаванцаў: тры групы па 15 чалавек і дзве – па 10  гурткоўцаў.

У сучасных умовах, калі грамадства  перапоўнена  таварамі масавага вырабніцтва, усё большым попытам карыстаюцца вырабы ручной роботы.  Можа з гэтай прычыны  на  першых парах асвоілі сучасны від творчасці – бісерапляценне. Дзецям вельмі пада-баецца рабіць кветкі, букеты, панно… Яны з задавальненнем рыхтуюць падарункі  і сувеніры сваім родным і сябрам. Самы дарагі той падарунак, які    зроблены сваімі рукамі.  Вынікі нашай працы, безумоўна,  радуюць. Усе работы эксклюзіўныя, нельга знайсці падобных, бо кожная – гэта творчасць   аднаго аўтара, якая адлюстроўвае яго бачанне, яго думкі і ўнутраны свет.

Нашы заняткі нясуць не толькі эстэтычнае задавальненне, але і развіваюць уседлівасць, маторыку рук, назіральнасць і ўяўленне. Самае галоўнае, што дзеці атрымліваюць асалоду ад заняткаў, бо гурток наведваюць не толькі дзяўчаты, але і хлопчыкі, якія ў нечым з’яўляюцца нават больш адданымі такой дзейнасці.

Бісерапляценне ў нас чаргуецца з працай над вырабніцтвам выцінанкі. Справа гэтая  цяжкая і карпатлівая. Патрабуе засяроджанасці і настойлівасці. Выцінанка – гэта адзін з самых старажытных відаў народнага мастацтва. Сурвэткі, карункі, каляровыя разеткі на сцены, фіранкі на вокны, зробленыя ўласнымі рукамі, дапамагаюць дзіцяці адчуць асабістую каштоўнасць. Дзіця бачыць, як яно стварае прыгажосць. Тым больш, што гэта яшчэ і спрыяе адраджэнню традыцый, што вельмі каштоўна і значна ў наш час.

Узоры Алена Дзямідаўна малюе сама, бо выкарыстаць нейкі эскіз –  значыць  зрабіць копію работы. Усе  работы асаблівыя  і маюць пераважна абрадавую тэматыку. Гурткоўцы адлюстравалі  і зажынкі, і гуканне вясны, і дажынкі, і вясельны абрад і  г. д. Часта выкарыстоўваецца дрэва –  сімвал жыцця. Дзецям падабаецца сілуэтнае выразанне, што вельмі прыгожа і дынамічна.

– Асабіста для мяне, – расказвае Алена Дзямідаўна, – самыя яскравыя, непаўторныя і незабыўныя    ўражанні    аказаў  удзел у міжнародным кірмашы ў Калінінградзе. Сам адбор удзельнікаў, калі ты ў ліку дзесяці майстраў з Беларусі, якія прадстаўляюць  краіну  на мерапрыемстве  такога ўзроўню,   –   ужо   гэта   перамога.

 У  Калінінградзе на Цэнтральным востраве (востраве Канта) прайшоў фестываль «Тэрыторыя Свету», у рамках якога –  трэці штогадовы кірмаш народнай творчасці «Горад майстроў»  і я – педагог дадатковай адукацыі Столінскага  раённага цэнтра дзіцячай творчасці – яго ўдзельніца. Гэта проста фантастыка. Я ўпершыню прымала ўдзел  на мерапрыемстве такога ўзроўню, і тым больш, давала майстар-клас.

У Калінінград прыехалі майстры з Украіны, Францыі, Бельгіі, Польшчы і іншых краін. Уся праграма была размеркавана ў адпаведнасці са стыхіямі: День вады, Дзень агню, День паветра і Дзень Зямлі.  У рамках праграмы праводзіліся шматлікія майстар-класы як для пачаткоўцаў, так і для прафесіяналаў. Працавала вялікая колькасць забаўляльных, тэатральных, канцэртных пляцовак. Кожны наведвальнік мог прыняць удзел у роспісе пернікава-шакаладнага элемента і атрымаць сертыфікат    «Будаўніка Горада майстроў».  На  ўрачыстай цырымоніі закрыцця кірмашу з гэтых пернікавых элементаў  сабралі вялікі макет «Горада майстроў» , а  заключным стаў  феерверк-шоу «Агонь свету». Усё было вельмі эфектна, незвы-чайна і запамінальна. Для мяне за гонар было  атрыманне дыплама за развіццё творчасці кантынентаў такога ўзроўню і запрашэнне на дажынкі, якія праходзілі ў Цярэ-спалі. Галоўная ўзнагарода – тварыць і цаніць майстэрства.

Людміла  КАСПЯРОВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *