Месячнiк «Чалавек з белым кiем»

З 15 кастрычніка па 15 лістапада 2015 года Брэсцкая абласная арганізацыя грамадскага абяднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» праводзіць у г. Брэсце і Брэсцкай вобласці месячнік «Чалавек з белым кіем«. У межах месячнікамерапрыемствы, прысвечаныя людзям, для якіх белы кійне атрыбут безабароннасці, а памочнікякі фактычна замяняе ім вочы

 Мэтай правядзення месячніка з’яўляецца прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да дзейнасці арганізацыі і яе членаў, да праблем інвалідаў па зроку, а таксама  да актывізацыі дзейнасці дзяржаўных і недзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый па рэалізацыі комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады і дзяржаўнай праграмы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2011-2015 гады.

 Людзі, для якіх свет хаваецца за цёмнай заслонай, не просяць, каб ім спачувалі, а  прэтэндуюць на роўнасць і разлічваюць на садзейнічанне па стварэнні  ўмоў у галіне адукацыі,  працаўладкавання і г. д. Яны хочуць і могуць прыносіць грамадству карысць, таму вельмі важна стварыць безбар’ернае асяроддзе і забеспячыць інвалідаў па зроку спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі і сродкамі рэабілітацыі. Такія прылады, як лупы, гадзіннікі, смартфоны, кійкі, плэеры, спецыяльнае абсталяванне для праслухоўвання агучанай літаратуры і прасторавага арыентавання проста неабходны для паўнавартаснага жыцця. А тэстары і дазатары дапамагаюць інвалідам па зроку  і людзям са слабым зрокам самастойна абслужыць сябе ў штодзённым жыцці  і прыгатаваць ежу.

У перыяд з 15 кастрычніка па 15 лістапада запланаваны дабрачынная акцыя ў Жабінкаўскім  агульнаадукацыйным інтэрнаце,  абласны конкурс “Я – самы рэабілітаваны”, навучальны трэнінг для інвалідаў па зроку “Электронныя плацяжы”, семінар-трэнінг з удзелам работнікаў чыгуначнага і аўтавакзалаў, круглы стол “Навакольнае асяроддзе інвалідаў па зроку” з дэманстрацыяй сучасных тыфлатэхналагічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі з удзелам прадстаўнікоў абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама і г. д. У праграме абласнога конкурсу “Я самы рэабілітаваны” правядзенне намінацый “Прасторавая арыентацыя і камунікабельнасць”, “Валоданне элементарнымі навыкамі работы на кампютары”, “Чытанне і пісьмо па сістэме Брайля” і “Сацыяльна-бытавая арыенціроўка”.

Сучаснасць з новымі тэхналогіямі, прагрэсіўнымі зменамі ў грамадстве, якія даюць магчымасць людзям з парушэннямі зроку рэальныя магчымасці жыць актыўным  і паўнавартасным жыццём.  Некаторыя з іх толькі адважыліся зрабіць першыя крокі на шляху асваення сваёй вуліцы, раёна, горада. Хтосьці ўжо адкрыў для сябе новы свет нязведанай  прасторы. І кожны з нас павінен дапамагчы бліжняму ў складанай сітуацыі і адгукнуцца  на просьбу, каб зрабіць шлях чалавека з белым кіем больш бяспечным і простым. Таму, калі лёсам наканавана вам сустрэць  такога чалавека, памятайце, што гэта такі ж чалавек, як і вы, што ён жыве ў адным грамадстве з вамі з тымі ж пачуццямі, думкамі, клопатамі. Ёсць  сітуацыі, у  якіх вы  можаце праявіць сваю спагадлівасць і добразычлівасць, адгукнуцца на просьбу і аказаць пасільную дапамогу,  але,  калі ласка, не навязвайце сваю дапамогу, калі чалавек ад яе адмаўляецца. Дапамажыце перайсці вуліцу, пераадолець перашкоду, калі чалавек звяртаецца з просьбай, а заўважыўшы відавочныя прыкметы безуважлівасці і трывогі, пацікаўцеся: ці не мае патрэбу чалавек у дапамозе.   Дапамажыце прачытаць надпіс на  шыльдзе, аб’яву, інфармацыйны ліст, калі чалавек спрабуе з імі азнаёміцца. У магазіне прапануйце дапамогу ў азнаямленні з асартыментам прадукцыі і ў выбары тавару альбо падніміце ўпушчаную рэч і падайце яе ў рукі. Знайдзіце хвілінку, каб падказаць перыяд руху грамадскага транспарту і прапануйце дапамогу пры ўваходзе ў салон транспартнага сродку.

Памятайце, што вашы добрыя справы не застануцца незаўважанымі і яскравымі агеньчыкамі яны будуць саграваць чыесьці ўдзячныя душы.

Людміла

 КАСПЯРОВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *