Крынічка надзеі: акцыя «Сям’я – сям’i»

Аддзяленне сацыяльнага абслугоўвання Столінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў лістападзе снежні 2015 года праводзіць акцыюСямя сямі”.

Прыняць удзел у акцыі могуць прадпрыемствы, арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, рэлігійныя ўстановы і жыхары раёна.

У акцыі будзе весціся прыём адзення, бытавой тэхнікі, посуду, цацак, дзіцячых калясак, дзіцячых ложкаў для далейшай выдачы малазабяспечаным грамадзянам раёна.

Як паведаміла загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслу-гоўвання Людміла Вабішчэвіч, сабраныя рэчы малазабяспечаныя могуць атрымаць у “Салоне міласэрнасці”, які знаходзіцца ў Доме быту на 1 паверсе, каб. № 117 (г. Столін, вул. Леніна, д. 10).

Для атрымання рэчаў пры сабе неабходна мець наступныя дакументы: пашпарт, пасведчанне інваліда (копія), пасведчанне мнагадзетнай сям’і (копія), звесткі аб даходах кожнага працаздольнага члена сям’і за месяц, які папярэднічае месяцу звароту.

Тэлефон для даведак: 2-40-85.

Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *