Інвестыцыі ў асноўны капітал

Па інфармацыі галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці, у студзеніверасні 2015 года ў Столінскім раёне выкарыстана 557,7 мільярда рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах складае 94,3 працэнта да ўзроўню студзеняверасня 2014 года.

Большую частку інвестыцый у асноўны капітал займаюць будаўніча-мантажныя работы (57,7 працэнта агульнага аб’ёму). Гэтыя віды работ выкананы на 321,6 мільярда рублёў, што ў супастаўных цэнах складае 95,1 працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду папярэдняга   года.

За перыяд інвестыцыі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў склалі 139 мільярдаў рублёў, што складае 110,1 працэнта да ўзроўню студзеня-верасня 2014 года.

Удзельная вага  затрат у агульным аб’ёме інвестыцый складае 24,9 працэнта. Практычна 67,7 працэнта інвестыцый прыходзіцца    на набыццё  імпартнага абсталявання. З імпартнага абсталявання 10,4 працэнта набыта на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Па відах эканамічнай дзейнасці асноўны аб’ём інвестыцый у студзені-верасні 2015 года ўкладзены ў аперацыі з нерухомай маёмасцю, арэнду і аказанне паслуг спажыўцам (32,1 працэнта), сельскую гаспадарку, паляванне і лясную гаспадарку (27,4 працэнта).  

Фёдар ШУМКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *