Дэкада «Вучэбны аўтамабіль»

Як паведаміў “НП” інжынер УП “Белтэхагляд” Іван Рыгоравіч ВЯРЭНІЧ, з 20 па 30 кастрычніка на тэрыторыі раёна сумесна з АДАІ Столінскага РАУС праводзіцца дэкада “Вучэбны аўтамабіль”.

У ходзе інспекцыйнага кантролю будзе правярацца вучэбны працэс на адпаведнасць дзеючых тэх-нічных нарматыўных прававых актаў і праграм падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў.

Асаблівая ўвага будзе надавацца наяўнасці ў майстра вытворчага навучання кіраванню механічным транспартным сродкам адпаведных дакументаў, неабходных для правядзення вучэбнага працэсу; тэхнічнаму стану вучэбнага механічнага транспартнага сродку згодна з патрабаваннямі ТНПА; адпаведнасці вучэбнага працэсу.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *