Чаму я iду на выбары?

Наталля МАРОЗ, студэнтка Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, ураджэнка Столінскага раёна: 

– Мне 21 год. Выбары кіраўніка краіны для мяне першыя ў жыцці. Я пайду на выбары Прэзідэнта, таму што мне неабыякавы лёс краіны, у якой я нарадзілася і жыву. Актыўна сачу за перадвыбарнымі праграмамі кандыдатаў у прэзідэнты, іх якасцю і здольнасцю вырашаць пастаўленыя задачы і ўпэўнена, што зраблю правільны выбар.

Дзяніс ХАРАШУН, старшы памочнік пракурора Столінскага раёна:

– Мне не ўсё роўна, якія падзеі будуць  адбывацца ў краіне, хто будзе кіраваць ёю і як яна будзе развівацца.  Дрэнную ўладу выбіраюць тыя, хто не ходзіць на выбары. Раўнадушша і безудзельнасць грамадзян часам дазваляюць дабрацца да ўлады людям некампетэнтным, а гэтага быць не павінна. І я абавязкова прыйду на выбарчы ўчастак, каб аддаць голас за кандыдата, які мысліць стратэгічна і клапоціцца аб дабрабыце дзяржавы. Удзел у выбарах – грамадзянскі абавязак кожнага чалавека, таму што ад нас залежыць будучыня Радзімы. Важны кожны голас, бо менавіта ён можа стаць вырашальным.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Чаму я iду на выбары?: 2 комментария

  • 04.10.2015 в 11:21 дп
    Permalink

    Аж противно(

  • 03.10.2015 в 2:26 пп
    Permalink

    Пожинаем плоды поколения, которое не имеет представления, что власть может меняться.

    Впрочем, и у нашего поколения была только иллюзия.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *