Чаму я іду на выбары? — Падтрымлiваць i развiваць

Васіль   Аляксеевіч КОЗЕЛ, стараста вёскі Ніжні Церабяжоў:

– Я выбаршчык з вялікім стажам. Удзельнічаў ва ўсіх прэзідэнцкіх выбарах. Добра памятаю, з якімі надзеямі ішоў на першыя, разумею, што чакаю ад цяперашніх.

Хачу аддаць свой голас за мір і спакой, росквіт, паступальны рух наперад нашай дзяржавы. Мне, як і многім маім аднавяскоўцам, ёсць з чым параўноўваць нашы дасягненні апошніх гадоў. Зусім побач, праз некалькі соцень метраў, суседняя дзяржава. Адразу ж на мяжы заканчваецца добрая асфальтаваная дарога, а за ёю трацяць сваё багацце і дагледжанасць палі і сядзібы. Калі мы прыбаўлялі з намаганнямі на ўласныя сілы, дык там трацілі з надзеяй на замежную дапамогу.

Гэты кантраст абяцае станавіцца яшчэ больш выразным у бліжэйшы час. У нас пачаліся работы па цэнтралізаваным водазабеспячэнні вёскі.  Адна  вуліца    ўжо   здадзена па  вадзе ў эксплуатацыю, вядуцца работы на іншых. У нас створаны кааператыў, старшынёю якога я з’яўляюся, па газіфікацыі населенага пункта. У кааператыў увайшлі 156  чалавек.  Спадзяёмся, што ўжо ў наступным годзе у нашых дамах будзе прыродны газ.

З мэтай павышэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва, стварэння належных умоў для пражывання людзей у нас дастаткова аб’ектаў сацыяльнай сферы, размешчаных у Верхнім і Ніжнім Церабяжове: тры магазіны, комплексны прыёмны пункт, паштовае аддзяленне, школа, дзіцячы садок. У магазінах у дастатковым асартыменце хапае тавараў штодзённага попыту. Мэблю, будаўнічыя матэрыялы, бытавую тэхніку можна набыць па заказах. У дастатковай колькасці і асартыменце ёсць медыкаменты ў аптэчным пункце, хворыя  ў дзённы час абслугоўваюцца медработнікамі фельчарска-акушэрскага пункта. Ноччу і ў выхадныя дні працуе пункт хуткай дапамогі пры Рэчыцкай урачэбнай амбулаторыі.

Я буду галасаваць за тое, каб не адмаўляцца ад выбранага сацыяльна арыентаванага курсу, а ствараць далейшыя ўмовы для паляпшэння дабрабыту беларускага народа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *