Віншаванні прымаюць “Дзеці міру”

У Дзень міру, 21 верасня, на Століншчыне нарадзіліся трое немаўлят.  Нядаўна  іх  наведала старшыня Столінскага раённага аддзялення Беларускага фонду міру Святлана Васільеўна Піва.

Стала добрай традыцыяй віншаваць немаўлят, якія нарадзіліся ў Дзень міру.

У сям’і Дзенісевічаў Аляксандра Уладзіміравіча і Благі Анатольеўны са Століна нарадзілася дачушка Ганна. У жыхароў Белавушы Мікалая Леанідавіча і Ганны Мікалаеўны Бандарчукоў нарадзіўся сын, якога назвалі Мацвеем.

Новы член сям’і – сын Сяргей — з’явіўся ў Шылаў Сяргея Сяргеевіча і Ганны Аляксееўны з Альшан.

Святлана Піва павіншавала дзетак і іх бацькоў, пажадала расці здаровымі на радасць родным, уручыла грашовыя прэміі, салодкія падарункі і памятныя дыпломы ад Столінскага раённага аддзялення Беларускага фонду міру.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *