Ад усёй душы настаўнікаў вітаем

У гарадскім Доме культуры Століна другога кастрычніка адбылося раённае свята, прысвечанае Дню настаўніка. 

У нашай краіне ўсе прафесіі аднолькава важныя, але адна з самых паважаных – прафесія настаўніка.Таму па ўсёй Беларусі, ва ўсіх гарадах і вёсках у гэты дзень святкуюць Дзень настаўніка. Менавіта ён, настаўнік, суправаджае нас на працягу школьных гадоў, аддае нам свае веды, пакідае кожнаму з нас часцінку свайго сэрца,  дапамагае знайці свой жыццёвы шлях, вучыць быць чалавекам, аддае сваім вучням нямала любові і сілаў, а самае галоўнае – верыць у сваіх вучняў! Аб чым і нагадалі навучэнцы Столінскай дзяржаўнай гімназіі Валянціна Марчук, Юлія Дамашчук, Кацярына Леанавец і Мілана Бруцкая ў песні  “Настаўнік”.

 Словы падзякі ўсім настаўнікам Століншчыны выказаў старшыня  раённага выканаўчага камітэта Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі  за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, за выхаванне канкурэнтаздольнага чалавека на рынку працы, за клапатлівыя адносіны да нашых дзяцей  і раскрыццё іх талентаў. Граматамі раённага выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны  загадчык Веляміцкага ясляў-сада № 1 Вера Іванаўна Бруцкая-Сцямпкоўская і былы дырэктар Відзіборскай СШ Таццяна Аляксееўна Кудліцкая.

Для віншавання і ўзнагароджвання Граматамі раённага Савета дэпутатаў на сцэну запрасілі Аляксея Аляксеевіча Дзямко, які  нагадаў, што вучыць дзяцей і  вырошчваць хлеб – адно і тое ж, таму патрэбна любіць зямлю сваіх продкаў, ганарыцца самай цудоўнай прафесіяй на зямлі і жыць у міры і згодзе. Настаўнік пачатковых класаў  Сямігосціцкай СШ Таццяна Іванаўна Кананчук і дырэктар  СШ  № 2 г. Століна Ала   Мікалаеўна  Лазіцкая  ўзнагароджаны Граматамі раённага Савета дэпутатаў.

Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ўручыў сапраўдным мастрам сваёй справы начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Мікалаевіч Вячорка сацыяльнаму педагогу Гараднянскай    ВПК  яслі-сад  сярэдняя  школа  Надзеі Мікалаеўне Украінец,  прыёмнай маці прыёмнай сям’і аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама Валянціне Міхайлаўне Жылевіч, загадчыцы бібліятэкі  СШ № 2 г. Століна Марыі Раманаўне Вабішчэвіч, загадчыцы столінскага ясляў-сада №  1 Таццяне Васільеўне Ярашэвіч, дырэктару Аздаміцкай СШ Анатолю Іванавічу Мікулічу.

Ганаровымі граматамі Столінскага аддзела адукацыі, спорту і турызму  ўзнагароджаны  настаўнік працоўнага навучання Стружскай СШ Вера Міхайлаўна Белавус, настаўнік пачатковых класаў альшанскай СШ № 1 Валянціна Міхайлаўна Піваварэвіч, загадчык вялікамалешаўскага ясляў-сада  № 1 Іна Вітальеўна Кузьміч, намеснік дырэктара СШ № 3 р. п. Рэчыца Наталля Сямёнаўна Лукашэвіч, намеснік загадчыка альшанскага ясляў-сада № 2 Кацярына Іванаўна Савонава, настаўнік гісторыі альшанскай СШ № 2 Таццяна Іванаўна Бобка, педагог дадатковай адукацыі раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Аляксандр Мікалаевіч Андрэйкавец, выкладчык па дзюдо ДЮСШ г. Давыд-Гарадка Максім Аляксеевіч Петрусевіч, настаўнік матэматыкі Церабліцкага ВПК яслі-сад сярэдняя школа Міхаіл  Іосіфавіч Наскевіч,  намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Стружскай СШ Валянціна Аляксандраўна Мароз.

Ад імя ўсёй моладзі раёна дзякаваў настаўнікам першы сакратар Столінскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «БРСМ» Вадзім Васільевіч Заруба і ўзнагародзіў Граматамі абласнога камітэта ГА «БРСМ» дырэктара Відзіборскай сярэдняй школы Васіля Якаўлевіча Пратасавіцкага, настаўніка першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі  сярэдняй школы № 2 г. Століна Марыну Іванаўну Яхнавец. Граматы раённага камітэта ГА «БРСМ» атрымалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Стружскай  СШ  Вольга  Аркадзьеўна Строк і педагог-арганізатар СШ № 1 г. Давыд-Гарадка Алена Іванаўна Логвінава.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анатоль Капітонавіч Максімовіч узнагародзіў Граматамі  арганізацыі загадчыка альшанскага ясляў-сада № 3 Надзею Аляксееўну Лугіну, старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Церабяжоўскага ясляў-сада Наталлю Мікалаеўну Арсяновіч, дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра Столінскага раёна Алу Яўгенаўну Цымбалюк, старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Белавушскай СШ Галіну Анатольеўну Сень, дырэктара Варанёўскай СШ Аляксандра Васільевіча Хмарука.

На сцэну запрасілі маладых педагогаў, якія пачулі наказ ад пераможцы раённага конкурсу “Малады чалавек года -2014” у галіне адукацыі і навукі Наталлі Мікалаеўны Кананчук і атрымалі алімпійскі агонь для таго, каб укласці хоць маленькую іскрынку ведаў і цеплыні ў дзіцячыя сэрцы. З адказным словам ад маладых  спецыялістаў выступілі настаўнік замежнай мовы Ганна Эдуардаўна Ядлоўская і настаўнік гісторыі Алена Уладзіміраўна Карповіч СШ № 2 р. п. Рэчыца.

…Як велічна імя тваё, настаўнік! – адзначыла Святлана Мікалаеўна Каляда і запрасіла ў літаратурную гасцёўню “Ад усёй душы”, куды завіталі выдатнік народнай адукацыі БССР і былы дырэктар СШ № 2       г. Давыд-Гарадка Барыс Іосіфавіч Раманчук, былы дырэктар Відзіборскай СШ Таццяна Аляксееўна Кудліцкая і педагагічная дынастыя сям’і Героя Сацыялістычнай Працы, Заслужанага настаўніка школ БССР,  выдатніка  народнай  адукацыі   Надзеі Іванаўны Кавалец – настаўнік гісторыі Ганна Аляксееўна Карпцова, настаўнік рускай мовы і літаратуры Наталля Фёдараўна Знавец, настаўнік гісторыі Таццяна Фёдараўна Андрэйкавец.

Пра ветэранаў педагагічнай працы можна гаварыць бясконца, бо вынік іх працы – узор для нас.  Святлана Анатольеўна Кананчук пад уплывам самаадданай працы  Надзеі Іванаўны Кавалец склала верш, які прысвяціла гэтай жанчыне.

…Шмат шчырых, цёплых слоў прагучала на адрас настаўнікаў, з музычнымі падарункамі выступалі  навучэнка Столінскай дзяржаўнай гімназіі Мілена Бруцкая з песняй “Вальс над землёй”;  Настасся Ляшко, Дзіяна Бруцкая і Наталля Ляшко — салісты студыі “Музыкальная капель” (настаўнік – Анжэліка Васільеўна Калавур; лаўрэат абласнога этапу конкурса  “Новые имены для любимой страны” Наталія Любушкіна; настаўнікі СШ № 2 г. Століна і інш.

На адрас настаўнікаў Століншчыны прыйшлі тэлеграмы і відэавіншаванні ад удзячных выпускнікоў. З іх ліку  паштоўка ад  Сцяпана Скарахода, Івана Штэйнера, Паўла Калавура, відэавіншаванне ад  Леаніда Дранько-Майсюка і інш.

У сакавіку 2015 года на раённым узроўні  стартаваў праект “Настаўніцкі лёс”. З першым выпускам альманаха ёсць магчымасць пазнаёміцца з невычэрпнай энергіяй, творчасцю і майстэрствам педагогаў.

Музычны сюрпрыз  для педагогаў раёна падрыхтаваў Уладзімір Ухцінскі.

Людміла  КАСПЯРОВІЧ

 Фота Аляксандра НІКІФАРЭНКІ

Ад усёй душы настаўнікаў вітаем: 1 комментарий

  • 07.10.2015 в 10:04 дп
    Permalink

    Слова, слова. Поступки важнее слов. Как то скромно умолчали авторы о том, что учителя ЗАПЛАТИЛИ за сие мероприятие. Как же это унизительно — платить за то, что бы тебя поздравили. Лично я был в шоке, когда узнал сей факт

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *



  • Готовые фирмы
  • Юридическая фирма. Список готовых фирм. О фирме
  • sm-consalting.ru