25 кастрычніка вёска Альманы запрашае на свята журавiн!

У нядзелю, 25 кастрычніка 2015 года, у вёсцы Альманы адбудзецца свята журавін. Мерапрыемства ладзіцца ўжо трэці раз і сёлета набыло статус раённага: да ўдзелу запрашаюцца Рэчыцкі і Гараднянскі сельскія Саветы, дзе таксама збіраюць гэтую гаючую ягаду.

Асноўныя моманты правядзення свята абмеркаваны ў мінулую пятніцу, 16 кастрычніка, на арганізацыйным камітэце ў кабінеце намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргея Сідарэвіча.

У праграме свята – шматлікія выстаўкі і конкурсы, тэатралізаваны паказ і канцэрт удзельнікаў аматарскай творчасці, ушанаванне лепшых збіральнікаў і нарыхтоўшчыкаў ягад, фізкультурна-спартыўныя мерапрыемствы, гандлёвыя рады і работа атракцыёнаў.

Госці змогуць даведацца шмат цікавага пра жыццё людзей на балоце, жадаючыя змогуць купіць цудадзейную ягаду і проста весела і карысна правесці час.

Чакаецца прыезд на свята прадстаўнікоў грамадскага аб”яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, а таксама ўдзельнікаў аматарскай творчасці з Лунінецкага раёна.

Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *