14 кастрычніка – Дзень маці: Уручылі высокія ўзнагароды

Дваццаць сем жанчын са Столінскага раёна за выхаванне пяцярых і болей дзяцей узнагароджаны ордэнам Маці згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, які ён падпісаў 10 верасня 2015 года ў азнаменаванне Дня маці. Сем матуль – з Рубельскага сельскага Савета.
Сёмага кастрычніка ўручыць высокія ўзнагароды ў Рубельскі сельвыканкам прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валянціна Мікалаеўна Харавец.
Ордэны Маці і кветкі з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксея Дзямко атрымалі хатнія гаспадыні аграгарадка Рубель – Людміла Андрэеўна Кажаноўская, Ганна Вячаславаўна Скрабец і Святлана Мікалаеўна Скрабец. Матуль-гераінь цёпла павіншавалі, пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, міру і дабра, мірнага неба над галавой.
Аліна ВЕРАС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *