14 кастрычніка – Дзень маці: Пяць памочніц маме

Першага верасня ў сям’і Таццяны і Мікалая Каплуноў са Століна на свет з’явіліся дачушкі-двайняты – Надзея і Софія. З радаснай падзеяй калегу павіншавалі работнікі разлікова-касавага цэнтра № 21 ААТ “Белаграпрамбанк”, дзе мнагадзетная мама працуе спецыялістам аддзела актыўных банкаўскіх аперацый.
Адметна тое, што ў сям’і Каплуноў свята “Два ў адным” будуць адзначаць двойчы. Тры гады назад, у 2012 годзе, у сям’і нарадзіліся сястрычкі-двайняты Вольга і Паліна, а першынец – таксама дачушка – Ганначка.
Сярод знаёмых не ведаю фактаў, каб у сям’і нараджаліся некалькі пар блізнят альбо двайнят. А вось Таццяна Каплун заўважыла, што выпадкі нара-джэння некалькіх пар двайнят ёсць у сваякоў мужа і па бацькавай лініі.
Не часта жыццё падносіць такія сюрпрызы. А вось шчаслівай маме Тані пашанцавала займець пяцярых памочніц. Няхай растуць здаровымі, удачлівымі і толькі радуюць бацькоў!
Галіна ГАШЧУК

14 кастрычніка – Дзень маці: Пяць памочніц маме: 3 комментария

  • 14.10.2015 в 9:37 дп
    Permalink

    Homo liber, две маленькие девочки уж точно не облом))

  • 13.10.2015 в 12:53 пп
    Permalink

    они мальчиков ждали судя по всему а тут опять облом

  • 13.10.2015 в 12:45 пп
    Permalink

    Здорово, каково папе в таком цветнике!))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *